Поиск по этому блогу

Анкета "Закончыце думку"

 

Закончыце думку

 

Адказы, якія заканчваюць прыведзеныя ніжэй думкі сказаў.

 

Я адчувала б (ваў бы) сябе добра, калі б…

Я адчуваю сябе добра, калі…

 

Ганна, 24 гады.

-- Калі б людзі вакол былі весялейшыя.

 

Аляксандр, 40 гадоў.

-- Калі б быў мір ва ўсім свеце.

 

Насця, 30 гадоў.

-- Калі б мела прыстойную заработную плату.

 

Таццяна, 31 год.

-- Калі ёсць дастатак у сям’і.

 

Міхась, 33 гады.

-- Калі ўсе мае блізкія здаровыя.

 

Канстанцін, 50 гадоў.

-- Калі б усе мае блізкія былі б жывыя.

 

Аляксей, 60 гадоў.

-- Калі б быў упэўнены ў сваім будучым.

 

 Пятрусь, 36 гадоў.

-- Калі б  атрымаў тую прафесію, аб якой марыў з дзяцінства.

 

Жана, 25 гадоў.

-- Калі б мае бацькі займалі высокае службовае становішча.

 

Святлана, 37 гадоў.

Калі б праца прыносіла радасць і душэўны спакой.

 

Марына, 19 гадоў.

-- Калі б увесь год было лета.

 

Сямён, 43 гады.

-- Калі б экалогія, прырода радавала людзей.

 

Алеся, 27 гадоў.

-- Калі б людзі былі больш шчырымі і праўдзівымі.

 

Юрый, 22 гады.

-- Калі б часцей гучала беларуская мова.

 

А як закончылі б гэтыя сказы Вы, нашы шаноўныя чытачы?