Гэты дзіўны беларускі свет. Цвік.
Калі чую слова “цвік”, то…
з
настальгіяй заўважаю, што вельмі хацелася б убачыць той першы цвік, які забіў у
дрэва. Магчыма, у дошку, магчыма, у штыкеціну ці ў кол, гародзячы плот. На
жаль, зусім не помню, як ён выглядаў. Потым у маім жыцці было шмат цвікоў, якія
выкарыстоўваў у час працы. Некаторыя з іх былі новенькія, толькі што з крамы.
Некаторыя заржавелі, скрывіліся, іх прыходзілася старанна выпрамляць, каб потым
забіць. Цвікі – своеасаблівыя сведкі нашага сталення, нашага працоўнага жыцця.
• Што ўяўляеце Вы, калі чуеце
слова “цвік”?
Цвік.
1. Ці можна змяніць слова “цвік”, каб зычны гук [ц′] вымаўляўся мякка не
толькі перад мяккімі, але і перад цвёрдымі зычнымі?
Заўвага! У такім выпадку пасля з, с, дз, ц у сярэдзіне слова пішацца мяккі знак.
2. Складзіце словазлучэнне са словам “цвік”, выкарыстаўшы галоўнае і
залежнае словы.
Помніце! Ад галоўнага слова да залежнага можна паставіць пытанне.
3. Складзіце сказ, выкарыстаўшы наступныя словы: століка, узяў, са, тата, цвік, і, яго, у, дошку, забіваць, пачаў.
4. Востры, як цвік.
• Ці
правільным будзе такое тлумачэнне?
5.
Я працую каля хаты.
Працаваць прывык.
Раблю новую шпакоўню,
Забіваю цвік.
Аляксей Якімовіч.
Скорагаворка.
Цвік і цвічок – формы аднаго і таго ж слова.
• Паспрабуйце
паўтарыць хутка і выразна.
Беларускі свет – гэта:
а) словы беларускай мовы;
б) беларускія народныя песні;
в) песні народаў свету;
г) эстрадныя песні на беларускай мове;
д) эстрадныя песні на мовах народаў свету;
е) мастацкая літаратура на беларускай мове;
ё) мастацкая літаратура на мовах народаў свету;
ж) установы адукацыі на беларускай мове;
з) установы адукацыі на мовах народаў свету;
і) праўдзівая гісторыя краіны;
к) гісторыя краіны;
л) афармленне на вуліцах і ў будынках на беларускай мове;
м) афармленне на вуліцах і ў будынках на мовах народаў
свету;
н) маліцца на беларускай мове;
о) маліцца на мовах народаў свету.
• Выберыце
тое, што адпавядае Вашаму разуменню.
Словы беларускія,
Я да вас тулюся,
Размаўляю з вамі,
Думкамі дзялюся.
Словы беларускія,
Продкі вас стваралі,
Каб у кожнай хаце
Прыгожа гучалі.
Стваралі нашы продкі,
Людзі не чужыя.
Словы разляталіся,
Як птушачкі жывыя.
Нашы прабабулькі
Песні з іх складалі.
На вячорках разам
Ад душы спявалі.
Словы беларускія –
Цудоўная скарбонка.
Як казка, зачароўвае
Даўняя гамонка.
Я ваш заўзяты сябар
І верны абаронца.
Няхай ваша гамонка
Гучыць у нас бясконца.
Няхай гучыць заўсёды,
Нясе цяпло, надзею.
Словы беларускія,
Жыву з вамі, сталею.
Вы з мамаю на полі
Сярпочкам жыта жалі,
У снапочкі залатыя
Маёй рукой вязалі.
У кнізе вы сабраліся.
Гляджу на вас, чытаю,
Свет новы, незвычайны
Я з вамі адкрываю.
Родныя і мілыя,
Душу мне асвятляеце,
У часіну неспрыяльную
Слязінку выціраеце.
Аляксей Якімовіч.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
1. Анжомян. 2. Ківц
ікьнелам. 4. Кат.