Поиск по этому блогу

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Загадкавы храм”

 

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Загадкавы храм”

 

Якімовіч, А. М. Загадкавы храм : дэтэктыўная аповесць, вершы, прыпеўкі.

Кніга выдадзена ў выдавецтве “Беларусь”. Для шырокага кола чытачоў.

Яе можна заказаць у аддзеле маркетынга выдавецтва.

 

Звярнуўся да наведвальнікаў блога з просьбай выказаць свае меркаванні пра маю кнігу “Загадкавы храм”. Вось якія водгукі яны мне прыслалі.

 

Васіль.

-- Назвы раздзелаў аповесці – своеасаблівыя масткі, якія звязваюць асобныя эпізоды твора, ствараючы яго кампазіцыю. Гэта, лічу, арыгінальная задума аўтара.

 

Святлана.

--  Цікавая аповесць, увесь час трымае ў напружанасці чытача. Не ведаеш, што можа адбыцца з героямі. Разгадка прыходзіць разам з новай старонкай твора.

 

Ніна.

-- Вобразы аповесці яркія, пераканаўчыя і непаўторныя. У кожнага свой характар, свой знешні і ўнутраны воблік.

 

Вікторыя.

--  Мне было цікава назіраць, як разгараецца каханне паміж Андрэем і Верай. Вельмі суперажывала, назіраючы за імі. Думаю, што многім з нас не хапае такіх светлых і яркіх пачуццяў. Скажу шчыра: крыху пазайздросціла Андрэю і Веры. Што ж, і такое бывае.

 

Марына.

-- Пасяліўшыся ў будынку, якія некалі быў храмам, героі аповесці Менкін і яго жонка Святлана адчуваюць сябе на вяршыні шчасця. Але неўзабаве яны, па сутнасці, падаюць з гэтай вяршыні. Пераступіўшы праз нормы маралі, яны заслужылі такое падзенне.

 

Максім.

-- Мяне зацікавілі не толькі раздзелы аповесці, але і вершы, змешчаныя ў кнізе. Многія з іх наводзяць на роздум, як кажуць, запрашаюць думаць.

 

Мікалай.

-- Вершы добрыя, прыгожыя, душэўныя. З цікавасцю прачытаў іх. Няхай аўтар піша далей.

 

Творчае заданне

 

Перад вамі – назвы некаторых раздзелаў з кнігі “Загадкавы храм”. Падбярыце да іх словы, якія рыфмуюцца з гэтымі назвамі. Калі назва складаецца з двух альбо трох слоў, падбірайце рыфмаванае слова да апошняга, паставіўшы яго ў назоўным склоне. Напамінаю: назоўны склон адказвае на пытанні х т о? ш т о?

1. Прапанова.

2. Пад падпіску.

3. Як храм стаў хатай.

4. На прыродзе.

5. Парада.

6. У адзіноце.

7. Пад коламмі легкавушкі.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны ў адваротным парадку і не супадаюць з размяшчэннем назваў раздзелаў): атявс, акшутп, аксім, атолаб, адардз, авонса, адогз.

Шмат загадак у гэтай кнізе.

                                               Мы іх зможам разгадаць,

                                               Калі будзем па парадку

                                               У вольны час яе чытаць.

                                                            Аляксей Якімовіч

 

                                               На пагорку высокім

                                               Узвышаецца храм.

                                               Мы сям’ёй туды прыйдзем

                                               І памолімся там.

                                                         Аляксей Якімовіч