Поиск по этому блогу

Экспертыза “Нараджэнне дзіцяці”

 

Экспертыза “Нараджэнне дзіцяці”

                                                                                                            

Мая знаёмая Таццяна нядаўна заявіла, што радзіць трэба ў больш сталым узросце, закончыўшы навучальную ўстанову і некалькі гадоў папрацаваўшы.

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Ганна. Згодна з Таццянай. Спачатку трэба рэалізаваць сябе, свае магчымасці, зрабіць пэўную кар’еру, а ўжо потым падумаць пра нараджэнне дзяцей.

Эксперт Рыгор. А ці падумала Таццяна як след пра сваіх дзяцей? Яны народзяцца, потым будуць падрастаць і, канешне, будуць любавацца маладой, прыгожай мамай. А на знясіленую працай цётку ў гадах ім не вельмі захочацца глядзець.

Эксперт Ніна. З гадамі, як вядома, прыходзіць вопыт, а разам з ім і розум. Трэба не толькі нарадзіць, але і выхаваць дзяцей, каб яны потым не наракалі на свой лёс. Думаю, што сталыя мамы зробяць гэта больш паспяхова.

Эксперт Галіна. Дзяцей трэба любіць, хацець, каб яны былі. Думаю, што ў Таццяны не з’явілася такое жаданне. Магчыма, яно не з’явіцца ў яе зусім. І тады праз нейкі час яна горка пашкадуе, застаўшыся адзінокай.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?