ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс
часціцы не асобна.
Псіхалагічны настрой.
Крыху, жыта,
Шматрадковы --
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам: не воля, а рабства – ці няволя, а рабства? (1)
• Як пішам: кніга
не прачытана ці кніга непрачытана?
(2)
• Як пішам: не прачытаная мною кніга ці
непрачытаная мною кніга? (3)
• Як пішам: не супраць ці нясупраць? (4)
• Як пішам: ніколі
не ці ніколіне? (5)
• Што трэба ведаць, каб
адказаць на гэтыя пытанні?
Хвілінка кемлівасці.
Звяртаемся да правіла.
Запамінаем!
Часціца не пішацца асобна:
• з назоўнікамі,
прыметнікамі і прыслоўямі, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не воля, а рабства;
• з
дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікамі: кніга не прачытана;
• з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці залежных слоў або
супрацьпастаўлення са злучнікам а: не прачытаная мною кніга;
• са словамі трэба, варта, супраць, шкада: не супраць;
• у складзе
ўзмацняльных адмоўяў: ніколі не [4, стар. 209, “Беларуская мова”].
• Дапоўніце
гэтыя азначэнні адпаведнымі прыкладамі з задання “Ствараем праблемную
сітуацыю”.
[2, стар. 175 -- 176,
“Беларуская мова”]
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Не высока, а нізка,
Не кепска, а добра,
Не далёка, а … (блізка).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс часціцы не.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Не прыехаўшы дамоў,
Не пачуўшы галасоў,
Не ўбачыўшы … (сяброў.)
Аляксей Якімовіч.
•
Растлумачце правапіс часціцы не.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Яшчэ не пажаўцелыя лісты,
Яшчэ не расстаўленыя пасты,
Яшчэ не адрамантаваныя … (масты).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс часціцы не.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Не шкада аддаць,
Не варта казаць,
Не трэба … (браць).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс часціцы не.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Далёка не поўны,
Нічуць не лепшы,
Зусім не … (чароўны).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс часціцы не.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Нагрэта, вада, заплецена, а каса, а не, не. (Вада не нагрэта, а каса не заплецена.)
• Ці трэба
ў скорагаворцы не пісаць асобна? Абгрунтуйце сваю думку.
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са
словамі “не ляжыць” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным
значэннем.
• Што вам
вядома пра напісанне спалучэння “не ляжыць”?
Для даведкі: не ляжыць на стале – душа не ляжыць.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар не, потым напішыце беларускае слова “непакоячыся” і лагодна
ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Моцна я люблю яе:
Цячэ рэчачка за гаем
Яна наша, беларуская.
Не шырокая, а вузкая.
Адказ: 1 – 2, 2 – 4, 3 – 1, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершы слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які
абазначае “непакоіць, трывожыць,
раздражняць”.
Бягуць думкі ў галаве,
Тут яны, са мною.
Выклікаюць успаміны,
… .
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце слова з вывучанай арфаграмай. Растлумачце яе напісанне.
Словы фразеалагізма,
напісаныя наадварот: ен ьцюад юокапс [1, стар. 202,
“Фразеалагічны слоўнік”].
Скорагаворка.
Суп не густы, а рэдкі, голас не гучны,
а ціхі. (Аляксей Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі,
запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба
Коласа.
Непрыхільны, як сіротка,
Не прыласканы нікім,
Ведаў хлопчык, як сало(т, д)ка
Жы(ц, т)ь вось так, сабой самім.
На Сымонку даўно ў хаце
Ўсе махнулі ўжо рукой [3, стар. 277, “Паэмы Я.
Коласа”].
• Растлумачце напісанне не.
Адказы на пытанні.
• Калі часціца не пішацца асобна?
Тэст.
Адзначце словы, у якіх не пішацца асобна.
1) (Не)прыйшлі;
2) (не)прыйшоўшы;
3) (не)абсяжны;
4) (не)пафарбаваўшы;
5) (не)скошаная мною трава;
6) (не)сябар, а вораг;
7) (не)ўзабаве.
Адказ: 1, 2, 4, 5, 6.
Выкарыстаная літаратура
1. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
2. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для
10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел.
мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М.
Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239
с.
3. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
4. Валочка Г. М. Беларуская
мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус.
мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. А. Язерская. – Мінск : Нац.
ін-т адукацыі, 2020. -- 240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, жнівень 2022 года, № 8.