Віктарына “Янка Купала і Якуб Колас – народныя паэты
Беларусі”
Колас і
Купала
Праславілі наш род.
Выйшаўшы з народа,
Любілі
свой народ.
Аляксей Якімовіч.
• Выберыце правільны адказ з двух
прапанаваных.
1.
Першым удастоілі звання “Народны паэт”:
а)
Янку Купалу;
б)
Якуба Коласа.
2.
Зборнік паэзіі “Жалейка” належыць:
а)
Якубу Коласу;
б)
Янку Купалу.
3.
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце:
а)
Янка Купала;
б)
Якуб Колас.
4.
Паэму “Новая зямля” напісаў:
а)
Якуб Колас;
б)
Янка Купала.
5.
Паэму “Курган” напісаў:
а)
Якуб Колас;
б)
Янка Купала.
6.
П’есу “Паўлінка” напісаў:
а)
Якуб Колас;
б)
Янка Купала.
7.
Аповесць “На прасторах жыцця” напісаў:
а)
Якуб Колас;
б)
Янка Купала.
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не
раз, утомлены дарогай,
Жыццём
вясны мае убогай
К табе
я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
8.
Гэтыя вершаваныя радкі належаць:
а)
Янку Купалу;
б)
Якубу Коласу.
Уцякала Бандароўна
Ды паміж платамі,
А за ёю тры гайдукі
З вострымі шаблямі.
Бегла поле і другое,
Ўзбегла і на трэце,
Ды ўжо сілы не хапае
Далей так ляцеці.
9.
Гэтыя вершаваныя радкі належаць:
а)
Янку Купалу;
б)
Якубу Коласу.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1а. 2б. 3б. 4а. 5б. 6б. 7а. 8б.
9а.