Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з лексікай-1”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з лексікай-1”

                                                                                      

Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Лексіка”.

Вось што тэрмін “лексіка” паведамляе пра сябе:

                                                     Я вас з моваю знаёмлю,

                                                     Яе багацце адкрываю.

                                                     Да мяне заўжды прыходзьце.

                                                     У госці шчыра запрашаю.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Тэст.

Дайце правільны адказ.

Лексіка ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае:

1) слова;

2) мова.

Лексіка – гэта:

3) усе часціны мовы;

4) усе словы мовы, яе слоўнікавы склад (запас).

Навука, якая вывучае лексіку, называецца:

5) марфалогія;

6) лексікалогія.

Лексіка дапамагае нам:

7) узбагаціць свой слоўнікавы запас;

8) вывучыць часціны мовы.

Лексічнае значэнне слова – гэта:

9) яго правільнае вымаўленне;

10) яго змест, тое, што яно азначае.

Вывад.

Лексіка – усе словы мовы, яе слоўнікавы склад (запас). Лексічнае значэнне слова – яго змест, тое, што яно азначае.

Прачытайце словы.

Камяніца, канапа.

Якому лексічнаму значэнню яны адпавядаюць?

1. Від мэблі для сядзення і ляжання. 2. Цагляны або каменны дом, хлеў.

            [1, с. 151, 152]

Тэст.

Выберыце патрэбнае.

Лексіка парапнуе нам пазнаёміцца:

1) з адназначнымі словамі;

2) з мнагазначнымі словамі;

3) з часцінамі мовы;

4) са словамі ў прамым значэнні;

5) са словамі ў пераносным значэнні;

6) з агульнаўжывальнымі словамі;

7) з гукамі мовы.

 

Словы, прапанаваныя для гульні (выберыце патрэбнае з прапанаваных).

 

Агульнаўжывальнае слова (добра вядома ўсім, шырока выкарыстоўваецца)

 

1. Марфалогія, урок.

 

Слова ў прамым значэнні (яго асноўным, пастаянным значэнні)

 

2. Ідзе (снег), ідзе (мужчына).

 

Слова ў пераносным значэннем (тут уласцівасці аднаго прадмета (з’явы) пераносяцца на другі (другую), для чаго выкарыстоўваецца слова з адным і тым жа асноўным значэннем)

3. Мяккае (сядзенне), мяккі (характар).

 

Адназначнае слова (мае адно значэнне)

 

4. Карусель, кароль.

 

Мнагазначнае слова (мае некалькі значэнняў, абазначае розныя прадметы ці з’явы, але ў чым-небудзь падобныя паміж сабой)

 

5. Каравай, копія.

 

  Амонімы (гучаць і пішуцца аднолькава, але маюць рознае значэнне; абазначаюць зусім розныя прадметы ці з’явы, яны не падобны паміж сабой)

 

6. Кавалер, кажан (лятучая мыш).

 

Устаўце ў сказы патрэбныя словы з прапанаваных для гульні.                                                     

 

1. Мой першы … у школе пачаўся ў дзевяць гадзін раніцы (Аляксей Якімовіч). 2. Неўзабаве я заўважыў, што за мною … мужчына сярэдніх гадоў (Аляксей Якімовіч). 3. Усе нашы аднакласнікі добра ведалі, што ў майго сябра Сымона … характар (Аляксей Якімовіч). 4. … наблізіўся да залатога трона і, штосьці прашаптаўшы, сеў на яго (Аляксей Якімовіч). 5. На шхматнай дошцы стаялі тры белыя пешкі і … (Аляксей Якімовіч). 6. У хаце на сцяне майго суседа Піліпа вісела … карціны вядомага мастака (Аляксей Якімовіч). 7. “Мой новы  знаёмы Васіль – … бацькі”, -- адзначыў я пра сябе (Аляксей Якімовіч). 8. “Першы … у вёсцы”, -- так многія казалі пра Алеся  (Аляксей Якімовіч). 9. Вядучы свята ўрачыста аб’явіў: “Цяпер перад вамі выступіць Васіль Апановіч -- … ордэна Францыска Скарыны!” (Аляксей Якімовіч).

 

Якія словы тут рыфмуюцца?

                                              1. Са словам восы

                                              Рыфмуецца агульнаўжывальнае слова б.. .

                                              2. Са словам шчокі

                                              Рыфмуецца агульнаўжывальнае слова д.. .

                                              3. Са словамі ў пераносным значэнні залаты чалавек

                                              Рымуюцца словы ў прамым значэнні м.. дры.. .             

                                              4. Са словамі ў пераносным значэнні неба край                                        

                                             Рыфмуюцца словы ў прамым значэнні ме.. м.. .                                                           

                                              5. З адназначным словам  вуха

                                              Рыфмуецца адназначнае слова м.. .

                                              6. З адназначным словам галінка

                                              Рыфмуецца адназначнае слова дз.. .

                                              7. З мнагазначным словам іголка

                                              Рыфмуецца адназначнае слова ё.. .

                                              8. З мнагазначным словам сліва

                                              Рыфмуецца адназначнае слова дз.. .

                                              9. З  амонімам карнет

                                              Рыфмуецца адназначнае слова б.. .

Для даведкі.

Карнет1 – у царскай арміі: першы афіцэрскі чын у кавалерыі.

Карнет2 – духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.

        [1, с. 160]

Адказ да слоў “камяніца”, “канапа” (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 2, 1.

Адказы да задання “Словы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 2, 2, 2, 1, 2, 1.

Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): кору, езді, іккям, ьлорак, яіпок, релавак.

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): ысоб, ікёлад, кесавырд ылам, йам цясем, ахум, акнычўязд, аклё, авізд, телаб.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў , А., Гайдукевіч, І. Шуба , П.  Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. Для сярэд. школы. 2-е выд., перапрац. і дап.  – Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч