Гульня “Ад старту да фінішу разам са злучнікам”
• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, з прапанаваных слоў (дзеепрыметнікаў,
дзеепрыслоўяў і злучнікаў) выбірайце толькі злучнікі.
• Вось што злучнік паведамляе пра сябе:
Я бываю адзіночны,
Парны і паўторны.
У сказе я магу злучыць
Словы “белы”, “чорны”.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем!
Злучнік адносіцца да службовай
часціны мовы. Ён звязвае аднародныя члены сказа альбо часткі складанага сказа.
Напрыклад: альбо-альбо, для таго каб.
• Словы, прапанаваныя для гульні.
Просты злучнік (складаецца з аднаго слова)
1. Прывезены, але,
пераскокваючы.
Састаўны злучнік (складаецца з некалькіх слоў)
2. Як толькі, атрымаўшы, абсаджаная.
Адзіночны злучнік (не паўтараецца ў сказе, ужываецца
адзін раз)
3. Кінуўшы, засеянае, бо.
Паўторны злучнік (паўтараецца ў сказе; тут пры аднародных
членах)
4. І – і, азірнуўшыся, спалоханы.
Парны злучнік (тут кожная яго частка адносіцца да розных
частак складанага сказа)
5. Пафарбаваныя, хоць – але,
перасадзіўшы.
Злучальны злучнік (тут звязвае часткі складаназлучанага
сказа)
6. Чакаючы, а,
разгорнутая.
Падпарадкавальны злучнік (звязвае часткі ў
складаназалежным сказе)
7. Нагрэты, калышучыся, калі.
• Устаўце ў сказы патрэбныя злучнікі з прапанаваных для гульні.
1. Лісты на дубе пажаўцелі, …
яшчэ не апалі (Аляксей Якімовіч). 2.
… загрымела, хлапчукі схапілі адзенне і пабеглі ў вёску (Аляксей Якімовіч). 3. Васілёк у той цёплы летні дзень не пайшоў у
грыбы, … праспаў. (Аляксей Якімовіч).
4. … мужчыны, … жанчыны рана-раненька
выйшлі на зялёны, пакрыты сярэбранаю расою луг (Аляксей Якімовіч). 5. … вясна яшчэ не наступіла, .. цёплае сонца
ўжо радавала людзей (Аляксей Якімовіч).
6. Мы пайшлі ў вёску, … Міхась заўпарціўся, застаўся ў ляску (Аляксей Якімовіч). 7. Пятрусь і Алеся
вельмі ўзрадаваліся, … калі ўбачылі знаёмую лясную дарогу (Аляксей Якімовіч).
• Якія злучнікі тут рыфмуюцца?
1. З дзеясловам ісці
Рыфмуецца злучнік ц.. .
2. З назоўнікам бак
Рыфмуецца злучнік я.. т..
.
3. З назоўнікам гарады
Рыфмуецца злучнік д.. .
4. З займеннікам ніхто
Рыфмуецца злучнік т..-т.. .
5. З назоўнікам пчале
Рыфмуецца злучнік х.. і – а.. .
6. З прыметнікам залатое
Рыфмуецца
злучнік з.. .
7. З назоўнікам мастак
Рыфмуецца злучнік я.. .
• Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 2, 1, 3, 1, 2, 2, 3.
• Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны
наадварот): ела, ікьлот кя, об, і – і, ела -- ьцох, а, ілак.
• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю;
напісаны наадварот): іц, кат кя, ыд, от – от, ела – і ьцох, еотаз, кя.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч