Поиск по этому блогу

Сінонімы са словам крычаць

 

Сінонімы са словам крычаць

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

• Звярніце ўвагу на тое, як пішацца слова: крычаць.

 

• Да якой часціны мовы адносіцца слова крычаць?

Д л я  д а в е д к і: адказвае на пытанне ш т о  р а б і ц ь?

 

• Сінонімы да слова крычаць (адно слова тут “лішняе”).

Гукаць, енчыць, гарлапаніць, гарланіць, размаўляць, галёкаць, раўці, верашчаць.

• Якія з гэтых слоў, як вы лічыце, а) аднолькавыя па значэнні; б) блізкія па значэнні?

 

Эксперт Змітрок.

-- Сінонімы енчыць, верашчаць, як мне здаецца, розныя па значэнні. Енчыць можа ўжывацца ў значэнні надакучаць. Той, хто верашчыць, даведзены да больш высокай ступені адчаю.

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы крычаць, гукаць, так лічу, складаюць яшчэ адну групу блізкіх па значэнні слоў. Гукаць – значыць клікаць кагосьці, а крычаць можа ўжывацца ў значэнні насварыцца на каго-небудзь за нейкую правіну.

 

Эксперт Алеся.

-- Сінонімы галёкаць, раўці складаюць групу блізкіх па значэнні слоў. Галёкаць – моцна крычаць, а раўці – яшчэ мацней крычаць.

 

• А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

• Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. Мы доўга (гукалі, раўлі), клікалі Сымона. 2. Сымонаў сябар усю дарогу скардзіўся, (галёкаў, енчыў). 3. Сымон (заверашчаў, крыкнуў), паведаміў, што знаходзіцца непадалёку.

 

• Ці з’яўляюцца сінонімамі словы крычаць і дзерціся? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта ўолсяезд; “лішняе” слова  ьцялўамзар (не з’яўляецца сінонімам); 1 – ілакуг, 2 – ўычне, 3 -- ўункырк; аццюялўя’з. 

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч