Поиск по этому блогу

Пазнайце імёны па іх значэнні. Алеся

 

Пазнайце імёны па іх значэнні

 

Тлумачым значэнні імёнаў.

 

1. Утворана ў гонар Алімпійскіх гульняў. Праводзіліся ў гонар бога Зеўса з 776 года. З 1896 года пасля працяглага перапынку праводзяцца як сусветныя спартыўныя спаборніцтвы.  Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

2. Прыйшло з грэчаскай мовы як мужчынскае імя Аляксандр, ад якога ўтворана жаночае Александрына.

 

3. Азначае ліслівая, тая, якая ўмее падлашчыцца да каго-небудзь і заставацца вясёлай, прыветлівай. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

Амяліна.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Алімпіяда.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Алеся.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

У дапамогу.

 

У назве імя дзве аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя другая літара займае 13-е месца ў алфавіце.

Іншыя, ласкальныя формы гэтага імя – Аля (Ала), Ліма, Ліля, Ліпа, Пія.

 

У назву імя ўваходзіць галосная літара, якая абазначае гук [э].

У назве імя чацвёртая літара займае 19-е месца ў алфавіце.

Памяншальная форма – Леся.

 

У назве імя галосных літар больш, чым зычных.

У назве імя другая літара займае 14-е месца ў алфавіце.

Іншыя, ласкальныя формы гэтага імя – Эміля, Міля, Эма, Ама.

             [1, с. 83]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч