Поиск по этому блогу

Атрымалі 200 000 даляраў

 

Атрымалі 200 000 даляраў

 

Вы неспадзявана атрымалі 200 000 тысяч даляраў з умовай, што патраціце іх на працягу аднаго месяца.

Як патрацілі б?

 

Анастасія, 24 гады.

-- Купіла б хату каля ракі.

-- Купіла б два аўтамабілі (сабе і мужу).

-- Купіла б кватэру бацькам.

-- Астатнія грошы ўклала б у бізнес (ветэрынарную клініку).

 

Як гэтыя адказы ацэніць эксперт Анатоль?

Анастасія думае не толькі пра сябе, але і пра свайго мужа і бацькоў. Няхай яна створыць утульнае гняздзечка, уякім цудоўна будуць адчуваць сябе і браты нашы меншыя --- хатнія жывёлы.

 

Кацярына, 37 гадоў.

-- Раздала б пазыкі.

-- Палепшыла б свае жыллёвыя ўмовы.

-- Частку грошай патраціла б на здароўе.

-- Купіла б аўтамабіль.

-- Астатнія грошы выкарыстала б для пасіўнага адпачынку.

 

Эксперт Анатоль.

Магчыма, у Кацярыны ёсць праблемы са здароўем. Ёй хочацца адпачыць і палепшыць яго. А магчыма, яе жыццё закруціла так, што яна не ведае, як пражыць ад зарплаты да зарплаты. Параіў бы ёй: жыві па сродках, не ўлазь у пазыкі. Яны адназначна не палепшаць здароўе.

 

Вольга, 37 гадоў.

--  Палепшыла б жыллёвыя ўмовы.

-- Частку грошай аддала б на здароўе.

-- Дапамагла б бяздомным жывёлам.

-- Нейкую суму ўклала б у развіццё бізнесу.

-- Астатнія патраціла б на адпачынак.

 

Эксперт Анатоль.

І тут узаемазвязаны адпачынак і здароўе. Што ж, за сваім здароўем заўжды трэба сачыць. А ці хапіла б пасля ўсяго гэтага Вользе грошай для бізнесу? Магчыма, яна не пралічыла такі варыянт. А гэта вельмі важна. Інакш  выдзеленыя грошы можа панесці з ветрам. Цудоўна, што Вольга падумала і пра дабрачыннасць,  пра няшчасных бяздомных жывёл.

 

Арына, 22 гады.

-- Купіла б кватэру.

-- Купіла б аўтамабіль.

-- Адчыніла б уласную студыю для тату.

 

Эксперт Анатоль.

Арына настроена рашуча, усё  даўно пралічыла. Яна хоча, каб атрыманыя грошы прыносілі прыбытак, працавалі на будучае. Таму асабліва не раскідваецца, большую частку адкладвае на бізнес.

 

А як гэтыя грошы патрацілі б Вы, нашы чытачы?