Вывучаем родны край. Гродзеншчына-1
Адгадайце назвы
гарадоў – раённых цэнтраў Гродзеншчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага горада:
а) шэсць зычных
літар і пяць галосных, адна з якіх паўтараецца тры разы;
б) пяць складоў;
в) заканчваецца на першую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словамі “сініца”, “святліца”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “раса”;
е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна
замяніць словам “яна”;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені:
..арыс.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб
2. У назве гэтага горада:
а) шэсць зычных
літар (адна ў нескладовае) і тры
галосныя, адна з якіх паўтараецца два разы;
б) тры склады;
в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “дыск”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “кава”;
е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна
замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..ера.
• Устаўце
яе замест кропак.
3. У назве гэтага горада:
а) чатыры зычныя
літары (першая паўтараецца два разы) і чатыры галосныя, адна з якіх паўтараецца
тры разы;
б) чатыры склады;
в) заканчваецца на першую літару алфавіта;
г) усе зычныя цвёрдыя;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “нара”;
е) як назоўнік, адносіцца да ніякага роду, яго можна
замяніць словам “яно”;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені:
..асіль.
• Устаўце яе замест кропак.
Яго герб
4. У назве гэтага горада:
а) дзве цвёрдыя
зычныя і адна мяккая, дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на першую літару алфавіта;
г) ёсць мяккі знак, які абазначае мяккасць зычнай у
сярэдзіне слова;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “вал”;
е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна
замяніць словам “яна”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..іна.
• Устаўце
яе замест кропак.
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары,
наадварот; іх парадак зменены): ксывакўав, авьлэз, аціватсареб, аванаров.
Залатое слова
майго роду: напрадвесні -- незадоўга да
вясны. Пра гэта гаворыць і частка слова –весн-.
Сінанімічны выраз: перад вясною.