Поиск по этому блогу

Гэты дзіўны беларускі свет. Вяселле.

 

Гэты дзіўны беларускі свет. Вяселле.

 

Калі чую слова “вяселле”, то…

бачу, як на вазах у вёску едуць вясельнікі, тыя людзі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі вяселля. Вазы і вобруці коней упрыгожаныя кветкамі, рознакаляровымі стужкамі і зялёнымі галінкамі. На дугах вісяць бразготкі. Іграе гармонік. Мы, хлапчукі, здалёку сустракаем вясельны абоз. Вяселле – цікавая і незвычайная падзея для вёскі.

Што ўяўляеце Вы, калі чуеце слова “вяселле”?

Падбярыце блізкае па значэнні слова да назоўніка бразготкі.

 

Вяселле.

1. Які фанетычны закон, характэрны для беларускай мовы, можна адзначыць у слове “вяселле”?  

У якім складзе перад націскам пішацца я?

 2. Складзіце словазлучэнне са словам “вяселле”, выкарыстаўшы галоўнае і залежнае словы.

Помніце! Ад галоўнага слова да залежнага можна паставіць пытанне.

3. Складзіце сказ, выкарыстаўшы наступныя словы: навакольных, многіх, з, вёсак, сваякі, вяселле, на, з’язджаліся, і, гаспадыні, гаспадара.

4. Жаніха называлі маладым, а нявесту – маладой.

Ці правільным будзе такое тлумачэнне?

5.

                                                        Коні мчацца па дарозе,

                                                        На вазах цяснота.

                                                        Убачыўшы вяселле,

                                                        Тулімся да плота.

                                                               Аляксей Якімовіч.

Падбярыце блізкае па значэнні слова да назоўніка цяснота.

Шафер – гэта:

а) запрошаны на вяселле сябар маладога;

б) запрошаны на вяселле брат маладога.

Шаферка – гэта:

а) запрошаная на вяселле сястра маладой;

б) запрошаная на вяселле сяброўка маладой.

Выберыце патрэбнае.

 

Скорагаворка.

Вяселле пачалося ў восем гадзін вечара.

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Беларускі свет – гэта:

а) словы беларускай мовы;

б) беларускія народныя песні;

в) песні народаў свету;

г) эстрадныя песні на беларускай мове;

д) эстрадныя песні на мовах народаў свету;

е) мастацкая літаратура на беларускай мове;

ё) мастацкая літаратура на мовах народаў свету;

ж) установы адукацыі на беларускай мове;

з) установы адукацыі на мовах народаў свету;

і) праўдзівая гісторыя краіны;

к) гісторыя краіны;

л) афармленне на вуліцах і ў будынках на беларускай мове;

м) афармленне на вуліцах і ў будынках на мовах народаў свету;

н) маліцца на беларускай мове;

о) маліцца на мовах народаў свету.

Выберыце тое, што адпавядае Вашаму разуменню.

 

                                                        Словы беларускія,

                                                        Я да вас тулюся,

                                                        Размаўляю з вамі,

                                                        Думкамі дзялюся.

 

                                                         Словы беларускія,

                                                         Продкі вас стваралі,

                                                         Каб у кожнай хаце

                                                         Прыгожа гучалі.

                                                              Аляксей Якімовіч.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

Ікчонавз.

1. Еннакя; мышреп у. 2. Еллесяв еатагаб. 4. Кат. 5. Атансец.

5а; 5б.