Фразеалагізмы галава
на плячах (на карку) і глядзець не
змігнуць
• Выберыце
патрэбнае.
1.Фразеалагізм (фразеалагічны зварот) – гэта:
а) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў пераносным
значэнні;
б) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў прамым значэнні.
2. Тлумачэнне вельмі
пільна ўзірацца адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) галава на плячах (на карку);
б) глядзець не змігнуць.
3. Тлумачэнне падмануць,
схітраваць, ашукаць адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) галава на плячах (на карку);
б) глядзець не змігнуць.
4. Выберыце спалучэнні слоў, пабудаваныя правільна:
а) баліць галава на плячах;
б) ёсць у яго галава на плячах;
в) не ў кожнага ёсць галава на карку;
г) узяўся за галаву на карку;
д) людзі глядзяць, не змігнуць;
е) дажджынкі глядзяць, не змігнуць.
5. Фразеалагічны зварот галава на плячах (на карку) блізкі па значэнні наступнаму спалучэнню слоў:
а) галава дубовая (яловая);
б) галаву мець;
в) гарачая галава.
• На месцах
пропуску ўстаўце той фразеалагізм, які, на вашу думку, больш падыходзіць па сэнсу:
а) галава на плячах (на карку); б) галаву мець.
6. Каб зрабіць нейкае навуковае адкрыццё, трэба … (Аляксей Якімовіч).
7. Добра таму, у каго ёсць … (Аляксей Якімовіч).
Для даведкі: галава на плячах (на карку) – хтосьці разумны, кемлівы; галаву мець –
быць разумным.
Вершы
для настрою
Не прападзеш у жыцці,
Купіш сабе скварку,
Калі ёсць у цябе
Галаву на карку.
Аляксей Якімовіч
Кажуць
хлопцы Янку:
-- Галава яловая!
А ён усміхаецца:
-- Яна ў мяне дубовая!
Аляксей Якімовіч
Сцішыліся людзі,
Глядзяць не змігнуць.
Слова добрае ад Янкі
Ім хочацца пачуць.
Аляксей Якімовіч
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1а.
2б. 3а. 4б, в, д. 5б. 6б, 7а.