Поиск по этому блогу

Тэст “Сям’я”

 

Тэст “Сям’я”

 

Выберыце патрэбную прыказку ці прымаўку і складзіце набраныя вамі балы.

 

1. Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся – 2 балы.

2. Багаты Аўдзей: поўна хата дзяцей – 1 бал.

 

1. Брат брату часам – сусед і яшчэ далёкі – 2 балы.

2. Брат мой, але еж хлеб свой – 1 бал.

 

1. Бяда ў тым доме, дзе куры пяюць, а пеўням волі не даюць – 2 балы.

2. Гаспадар і жонка – адна кішонка – 1 бал.

 

1. Гаспадар – галава ў хаце – 2 балы.

2. Добра каша пры хлебе, добра бабе пры дзеду – 1 бал.

 

1. З разумнымі дзеткамі і без грошай хораша  -- 2 балы.

2. З кім жыць, таго не гнявіць – 1 бал.

 

1. І ў харошай сям’і вырадак бывае – 2 балы.

2. І ў вераб’я свая сям’я – 1 бал.

 

1. Малыя дзеці – малы клопат, большыя дзеці – большы клопат – 2 балы.

2. Не з прыданым жыць, а з чалавекам – 1 бал.

 

1. Няма кахання без прытуляння – 2 балы.

2. Няхай сабе гаспадар з лапаць, абы за ім не плакаць – 1 бал.

 

1. Прымак пятнаццаць год цёшчынага ката на “вы” заве – 2 балы.

2. Свая кашуля бліжэй да цела – 1 бал.

     

  [1, стар. 131, 133, 134, 136, 138, 139, 141, 143, 144, 145, 147]

 

Вынік:

9 балаў. Вы вельмі сур’ёзна ставіцеся да сям’і, яна для вас вялікая каштоўнасць.

10 – 13 балаў. У вас ёсць сур’ёзнае стаўленне да сям’і, вы часта думаеце пра гэта, вам важна стварыць яе.

14 – 17 балаў. У вас ёсць сур’ёзнае стаўленне да сям’і. Вы зрэдку, іншы раз думаеце пра гэта.

18 балаў. У вас няма сур’ёзнага стаўлення да сям’і. Вы несямейны чалавек.

                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.