Поиск по этому блогу

Разважанне “Прозвішчы – 1”

 

Разважанне “Прозвішчы – 1”

 

Для даведкі: спачатку чалавеку давалі мянушку, а потым гэта мянушка магла стаць прозвішчам.

 

1. Якое прозвішча маглі даць таму, хто насіў шапку з вушамі, якую ў Беларусі называлі аблавушкай?

Ці здагадаліся вы?

Паразважайце і адкажыце.

 

2. Асновай прозвішча з’яўляецца назва галаўнога ўбора для жанчын – намітка, намётка, абмётка. Яна намотвалася як ручнік на галаву.

Якія, згодна з гэтым тлумачэннем, маглі быць прозвішчы?

Паразважайце і адкажыце.

 

3. Гэтыя прозвішчы давалі леснікам за тое, што яны за поясам трымалі сякеру з абушком. Гэтым абушком выстуквалі дрэва, правяралі, якое яно: сухастойнае ці здаровае.

Якія, згодна з гэтым тлумачэннем, маглі быць прозвішчы?

Паразважайце і адкажыце.

 

4. Такое прозвішча давалі чалавеку, які жыў адзін, без сям’і або калі было адно дзіця.

Ці здагадаліся вы, якое было прозвішча ў такога чалавека?

Паразважайце і адкажыце.

 

5. Такое прозвішча атрымаў той, хто нарадзіўся да зімы.

Ці здагадаліся вы, якое было прозвішча ў такога чалавека?

Паразважайце і адкажыце.

 

Адказы. Тут словы напісаны наадварот і не ў тым парадку, у якім пададзены тлумачэнні (выкарыстоўвайце толькі для кантролю).

Ценідза, ценыда.

Акшувалба.

Ыміза.

Хуба, чівохуба, кошуба, чівекшуба, акнэшуба.

Актіман, актёман, актёмба.

             [1, с. 133 -- 134]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

          

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч