Гульня “Ад старту да фінішу разам са складаназалежнымі
сказамі з даданымі акалічнаснымі параўнальнымі, уступальнымі, выніку”
• Каб паспяхова дабрацца да
фінішу, выканайце заданні да тэмы “Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі
параўнальнымі, уступальнымі, выніку”.
• Вось што складаназалежныя
сказы з даданымі акалічнаснымі параўнальнымі, уступальнымі, выніку паведамляюць
пра сябе:
Паставіўшы пытанні,
Пазнаеце вы нас.
Няхай родная мова
Наперад кліча вас.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем.
Складаназалежныя сказы складаюцца
з галоўнай і даданай часткі (даданых частак). Даданая частка з галоўнай
звязваецца падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (яны знаходзяцца
ў даданай частцы).
• Сказы, прапанаваныя для
гульні (уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з
прапанаваных).
Складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай уступальная
часткай
1. Дзяўчынкі хоць і ленаваліся, але апалолі
бабуліны градкі (Аляксей Якімовіч). 2. Вясна набліжаецца(,) хоць і мароз трашчыць
(Аляксей Якімовіч).
Складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай параўнальнай
часткай
1. Насця выйшла з класа і
паглядзела на мяне(,) як каралева (Аляксей
Якімовіч). 2. Як зіма прыйдзе, наша рэчка пакрыецца лёдам (Аляксей Якімовіч).
Складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай часткай выніку
1. Кастусь крыкнуў так, што яго адразу ж
пачулі ў вёсцы (Аляксей Якімовіч). 2. Дарогу да вёскі зусім размыла(,) так што
нам прыйшлося спыніцца (Аляксей Якімовіч).
• Якія словы тут рыфмуюцца?
1. Апошняе слова даданай параўнальнай
часткі Дзяўчына стройная, як лазінка.
Рыфмуецца з апошнім словам такой жа
часткі Час прабег хутка, як х.. .
2. Апошняе слова даданай
параўнальнай часткі Невядомы схаваўся,
быццам растварыўся.
Рыфмуецца з апошнім словам такой жа
часткі Я ажыў, падужэў, быццам гаючай
вады н.. .
3. Апошняе слова даданай уступальнай
часткі Мужчына ідзе лёгка, хоць і
немалады.
Рыфмуецца з апошнім словам такой жа
часткі Яблыкаў нямала, хоць і падмарозіла
с.. .
4. Апошняе слова даданай параўнальнай
часткі Ясь працуе старанна, як пчала мёд збірае.
Рыфмуецца з апошнім словам такой жа часткі Максім арэ поле, хоць і дождж п.. .
• Адказы да вершаванага тэксту
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): акнілівх,
ясўіпан, ыдас, еаждакшареп.
• Адказы да сказаў,
прапанаваных для гульні: 2, 1, 2.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч