Поиск по этому блогу

Разважанне “Прозвішчы – 2”

 

Разважанне “Прозвішчы – 2”

 

Для даведкі: спачатку чалавеку давалі мянушку, а потым гэта мянушка магла стаць прозвішчам.

 

1. Каб бервяно не гніло, калі яго кладуць на зямлю або ўкопваюць, ставячы слупы, або забіваюць, як палю, спачатку яго асмольваюць ці абвугліваюць.

• Якія прозвішчы маглі даць людзям, якія займаліся гэтым?

Паразважайце і адкажыце.

 

2. Асновай прозвішча з’яўляецца апона, папона – пасцілка, пакрывала, якім што-небудзь акрываюць, апінаюць. Маглі акрываць каня на марозе, які моцна ўгрэўся за дарогу, каб не застудзіўся.

• Якое, згодна з гэтым тлумачэннем, магло быць прозвішча?

Паразважайце і адкажыце.

 

3. Прозвішча пайшло ад слова ашкуркі. Так у некаторых мясцінах называюць рызманы, абрэзкі аўчыны. Хадзіў чалавек недагледжаны, увесь у рызманах. Вось і далі яму такое прозвішча.

• Якія, згодна з гэтым тлумачэннем, маглі быць прозвішчы?

Паразважайце і адкажыце.

 

4. Такія прозвішчы давалі тым людзям, якія гналі алей з ільнянога ці канаплянага семя.

• Ці здагадаліся вы, якія былі прозвішчы ў такіх людзей?

Паразважайце і адкажыце.

 

5. Такія прозвішчы давалі людзям, якія пасяліліся побач з алешнікам, зараснікам альхі.

• Ці здагадаліся вы, якія былі прозвішчы ў тых людзей?

Паразважайце і адкажыце.

 

Адказы. Тут словы напісаны наадварот і не ў тым парадку, у якім пададзены тлумачэнні (выкарыстоўвайце толькі для кантролю).

Кінйела, ўакінйела.

Каруша, чівекруша.

Цевахьла, ківохьла.

Нопа.

Іксўоламса, чіволамса, кычьломса.

             [1, с. 134 -- 135]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

          

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч