Поиск по этому блогу

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Канаўка.

 

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Канаўка.

Заданне 1.

• Выкарыстаўшы даведку, падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

1. Канаўка, зробленая на паверхні глебы плугам.

2. Цёмна-чырвоны.

3. Прыбытак, выгада ад якой-небудзь гандлёвай здзелкі. 2) Частаванне з выпіўкай пры куплі-продажы.

4. Даўней: перасоўны лялечны тэатр у Беларусі.

5. 1) Дрэнны, дурны. 2) Нездаровы, хваравіты.

6. Светла-сіні, колеру яснага чыстага неба.

7. Маланка [1, стар. 54, 55, 56, 58, 59, “Тлумачальны слоўнік”].

Для даведкі. Бліскавіца, батлейка,  баразна, благі, барыш, блакітны, бардовы.

Заданне 2.

• Устаўце патрэбныя словы.

                                                           Вухнуў гром,

                                                           Праляцела … .

                                                           Дождж па дахах барабаніць.

                                                           Пачалася … .

                                                                   Аляксей Якімовіч

Заданне 3.

• Падбярыце сінонім да слова “гром”.

Адказ да задання 1: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 7 – бліскавіца, 4 – батлейка,  1 – баразна, 5 – благі, 3 – барыш, 6 – блакітны, 2 – бардовы.

Адказ да задання 2: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): аціваксілб; аціньлаван.

Адказ да задання 3: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова напісана наадварот): нуряп.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.