Паронімы шэсць і шэсце?
Паронімы – гэта
словы адной часціны мовы. Яны маюць рознае значэнне. Па гучанні падобныя.
1. Знайдзіце памылку, выкліканую адсутнасцю дакладнасці, парушэннем логікі.
У якім сказе яна?
Шэсць памножыць на дзевяць.
Шэсце памножыць на дзевяць.
2. Выберыце правільны адказ:
а) шэсце – гэта дзеяслоў, назоўнік;
б) шэсць – гэта лічэбнік, часціца.
3. Растлумачце лексічнае значэнне слова “шэсце”.
4. Перакладзіце слова “шэсце” на рускую мову.
5. Пабудуйце словазлучэнне са словам “шэсце”.
6. З якімі словамі рыфмуюцца “шэсць” і “шэсце”?
Выберыце патрэбныя:
а) даць;
б) цесць;
в) стаць;
г) лезце;
д) сам;
е) звярам.
7. Назавіце тры словы, у якіх пасля зычнай літары ш пішацца галосная э.
8. Ці адносіцца зычная ш да
зацвярдзелых?
9. Што гэта азначае?
10. Замест кропак устаўце прапушчанае слова.
Верш
Святкуем
Дзень вызвалення.
Шэсці ў гарадах.
Высока узнімаем
Беларускі … .
Аляксей Якімовіч
11. Назавіце апошнія гукі ў словах
“гарадах”, “сцяг”.
12. Замяніўшы ў слове з пункта 6 адну літару, мы можам атрымаць два новыя: прыслоўе і займеннік. Якое гэта
слова?
13. Ці з’яўляюцца паронімамі словы “шэсць” і “шэсце”?
Адказы
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1. У другім. 2. Назоўнік, лічэбнік. 3.
Урачысты масавы рух з нагоды якой-небудзь важнай падзеі. 4. Шествовать. 5. Святочнае шэсце. 6. Цесць, лезце. 7.
Шэрсць, шэптам, шэры. 8. Адносіцца. 9. Заўсёды вымаўляецца цвёрда. 10. Сцяг. 11.
Гарадах -- [х], сцяг -- [х]. 12. Сам – там, нам. 13. Не, так як адносяцца да
розных часцін мовы.