Поиск по этому блогу

Гульня “Мэбля”

 

Гульня “Мэбля”

 

Адгадайце, якая гэта мэбля.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы (раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 1-га скланення;

д) жаночага роду.

Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы і іх спалучэнні):

а) падзяляецца на 2 склады;

б) мае 4 літары і 4 гукі (два зычныя і два галосныя);

в) пачынаецца з 27-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на першы склад.

З гэтым назоўнікам можа рыфмавацца слова графа.

 

Адгадайце, якая гэта мэбля.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 2-га скланення;

д) мужчынскага роду.

Фанетычныя прыметы:

а) падзяляецца на 2 склады;

б) мае 5 літар і 5 гукаў (тры зычныя і два галосныя);

в) пачынаецца з 13 літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на першы склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы парожак, ножак.

А д к а з.

Патрэбныя назоўнікі (назвы мэблі) можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: парожакстажокшафаакулярыложаклекіграфаножак

Вы знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы мэблі? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.

Выкарыстаўшы ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў мэблі).

У з о р.

Хата – памяшканне, прызначае для пражывання людзей.

З літар або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў мэблі) пабудуйце новыя беларускія словы.

А д к а з.

Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: пясокракакашакуствясна.

                                                                  Распрацаваў Аляксей Якімовіч