Мае вершы, надрукаваныя ў “Газеце пенсіянера” – 5
Аляксей Якімовіч
Песенька
Сядзіць
хлопец ля ракі,
На скрыпачцы грае,
Для каханае дзяўчыны
Песеньку складае.
Салавейка прыляцеў,
Стаў дапамагаці:
Для каханае дзяўчыны
Песеньку складаці.
Ён зашчоўкаў, засвістаў,
Сеўшы на вярбіне.
Зялёненькі конік
Затрашчаў у даліне.
З вады выглянула рыбка,
Моўчкі пазірае:
Пра вялікае каханне
Скрыпка вымаўляе.
Хвалькі не стрывалі,
Дружна заскакалі,
З маленькаю рыбкаю
Разам станцавалі.
Гучыць гімн каханню,
Над ракою льецца.
Сонца косы апусціла,
Цешыцца, смяецца.
Вербачка густая
Ціхенька ўздыхае,
Гнуткімі галінкамі
Хлопца абнімае.
Каля рэчкі над вадою
Скрыпачка іграе,
Беларускую дзяўчыну
Яна праслаўляе.
2023 год
“Газета пенсіянера”, № 30
(ліпень), 2025 год
Аляксей Якімовіч
Віншаванне
Ля
акенцы я стаю,
На двор пазіраю,
Нібы зорачку ўначы,
Жаданую чакаю.
Няхай светлыя праменні
Дом твой напаўняюць,
Няхай добрыя суседзі
Ў госці запрашаюць.
Няхай мілае каханне
Цябе падтрымае,
Няхай шчасце для цябе
Дзверы адчыняе.
Няхай песні салавейка
Для цябе спявае,
А бадзёрае натхненне
Сілы прыбаўляе.
Няхай водарам дзівосным
Цешаць цябе кветкі,
Няхай радуюць штодзень
Мірныя палеткі.
Няхай збудуцца надзеі,
Няхай прыйдуць, як сябры,
Ад жыцця, як каралева,
Толькі лепшае бяры.
Няхай гладкая дарога
Будзе прад табою.
Ведай: у думках і пачуццях
Ты заўжды са мною.
2023 год.
“Газета пенсіянера”, № 34
(жнівень), 2025 год