Поиск по этому блогу

Выказванні “Радзіма”

 

                                           Выказванні “Радзіма”        

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Айчыны, славай, трэба, нават, дзеля, ахвяраваць (Фабій).

 

2. Куточак, найдаражэйшы, зямлі, для, гэты, мяне (Сенека).

 

3.  Сябе, для, не; радзімы, народжаны, а, для, ты (Цыцэрон).

 

4.  Тое, мы, айчынай, месца, лічым; нарадзіліся, мы, дзе (Цыцэрон).

 

5.  Любім, таму, мы, не, радзіму; вялікая, яна, што; таму, а; свая, што, яна (Цыцэрон).

 

6.  Той; жыве, усюды, хто; жыве, не, нідзе (Марцыял).

 

7.  Мяняюцца, погляды, адна, радзіма, а (Цыцэрон).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Фабій (275 -- 203 да н. э.) – рымскі военачальнік.

Сенека (каля 4 да н. э. – 65 н. э.) – рымскі філосаф і паэт.

Марцыял (каля 40 – каля 104) – рымскі паэт.

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1. Дзеля айчыны трэба ахвяраваць нават славай (Фабій).

2. Гэты куточак зямлі для мяне найдаражэйшы (Сенека).

3. Не для сябе, а для радзімы ты народжаны (Цыцэрон).

4. Мы лічым айчынай тое месца, дзе мы нарадзіліся (Цыцэрон).

5. Мы любім радзіму не таму, што яна вялікая, а таму, што яна свая (Цыцэрон).

6. Той, хто ўсюды жыве, нідзе не жыве (Марцыял).

7. Погляды мяняюцца, а радзіма адна (Цыцэрон).