Поиск по этому блогу

Адкіньце непатрэбнае. Дбайнасць і…

 

Адкіньце непатрэбнае.

Дбайнасць і…

 

Ёсць розныя рысы чалавечага характару. Людзі па-рознаму адносяцца да іх, некаторыя нават не заўважаюць, лічаць нормай свайго жыцця. А ці так гэта? Давайце падумаем, паразважаем, выконваючы некаторыя заданні.

• Прачытайце, якія могуць быць рысы нашага характару.

1. Уменне даць параду.

2. Дбайнасць (клапатлівасць, стараннасць)..

3. Неахайнасць.

4. Розум.

5. Няўдзячнасць.

6. Індывідуалізм.

7. Асцярожнасць.

 

• Прачытайце народныя прыказкі і прымаўкі. Якой рысе характару, з прыведзеных вышэй, адпавядае кожная з іх? Як вы лічыце?

А). Ён і сабе рад на год раз.

Б). Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся.

В). Благі абразіць, а добры разважыць ды яшчэ і парадзіць.

Г).  У ладным адзенні, а бруд – аж блішчыць.

Д). Есць і п’е, а дабра не думае.

Е). Гаспадарлівы ні сцюжы, ні спёкі не баіцца. 

Ё). Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей [1, стар. 86, 99, 160, 303, 344]. 

• Адкіньце тыя рысы характару, тыя заганы (кепскае) і хібы, якія, на вашу думку, перашкаджаюць вам жыць. Пазбаўцеся ад іх.

 

Па дарожцы роўненькай

                                                 Упэўнена ступайце.

                                                 Нядобрыя заганы

                                                 У душу не пускайце.

                                                            Аляксей Якімовіч.

 

Скорагаворка

 

Сваволя да дабра не даводзіць  (Аляксей Якімовіч).

• Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

• Падбярыце блізкія па значэнні словы да назоўніка сваволя, да дзеяслова адгадзіць.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): 2Е, 1В, 7Б, 4Ё, 6А, 3Г, 5Д.

Автснямхулсапен;  гўод ьцунряв, ьцыжулсда.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.