Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (падпарадкавальная сувязь у словазлучэннях)


Кансультацыя па беларускай мове (падпарадкавальная сувязь у словазлучэннях)

  Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце від   падпарадкавальнай сувязі.
                                                                                                                                                
Радоваться (к о м у? ч е м у?; Д. п.) брату, книге -- радавацца (з  к а г о? з  ч а г о?; Р. скл.) …, издеваться (н  а д  к е м? н а д  ч е м?; Т. п.) над одноклассником, над землёй -- здзекавацца (з  к а г о?  з  ч а г  о?; Р. скл.) …, отрекаться (о т  к о г о?  о т  ч е г о; Р. п.) от близких, от идей --  выракацца (к а г о?  ч а г о?; Р. скл.) …, избавиться (к о г о?  ч е  г о?; Р. п.) друга, тетради -- пазбавіцца (к а г о?  ч а г о?; Р. скл.) …,  похожий (н а  к о г о?  н а  ч т о?; В. п.) на отца, на солнышко -- падобны (да  к  а г о?  на ш т о?; Р. скл.) …, извиняться (п е р е д  к е м?  п е р е д  ч е м?; Д. п.) перед знакомым, перед берёзкой -- перапрашаць (каго? што?; В. скл.) …,  ухаживать (з а   к е м?  з а   ч е м?; Т. п.) за знакомым, за берёзкой -- даглядаць (к а г о?  ш т о?; В. скл.) – …,  думать про себя  -- думаць…, ухаживать (з а  к е м?; Т. п.) з а девушкой -- заляцацца (д а  к а г о?; Р. скл.) …, заболеть, болен (ч е м?; Т. п.) гриппом -- захварэць, хворы (н а  ш т о; В. скл)…,беспокоиться (о  к о м? о  ч ё м?; П. п.)  о матере, об учёбе -- дбаць (п р а  к а г о?  п р а  ш т о?; В. скл.) …,– удивляться (к о м у? ч е м у?; Д. п.) инженеру, автомобилю -- дзівіцца (з  к а г о?  з  ч а г о?; Р. скл.) …, поблагодарить, благодарить (к о г о?; Р. п.) учителя -- падзякаваць, дзякаваць (к а м у?; Д. скл.) …, жениться (н а  к о м?; П. п.) на любимой – ажаніцца (з  к і м; Т. скл.) …, испытать (ч т о?; В. п.) неприятность -- спазнацца (з чым; Т. скл.) …, обратиться по (Д. п.) адресу -- звярнуцца (В. скл.) …, -- говорить в (В. п.) пользу -- гаварыць    (В. скл.) …, несколько раз (В. п.) в неделю-- некалькі разоў (В. скл.) …, споткнуться о (В. п.) камень -- спатыкнуцца (В. скл.) … .
Для даведкі: з брата, з кнігі; з аднакласніка, з зямлі;  блізкіх, ідэй; сябра, сшытка; да бацькі, да сонейка;  знаёмага, бярозку; думаць сам сабе;  да дзяўчыны; на грып; пра маці, пра вучобу; з інжынера, з аўтамабіля; настаўніку; з каханай; з непрыемнасцю; на адрас; на карысць; на тыдзень; на камень.