Поиск по этому блогу

Жыта – сельскагаспадарчая культура беларусаў

 

Жыта – сельскагаспадарчая культура беларусаў

 

Каласы цяжэюць,

                                                       Жыта ў полі спее.

                                                       Наш народ вясковы

                                                       Працаваць умее.

                                                             Аляксей Якімовіч

Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да слова “жыта”.

Жытнёвы, жыццё, пажыццёва, жыць, разжыцца, нажыцца, прыжыцца, жыццярадасны, жытні, жытнік, жытло, жыццёва, жыццёвасць, жыццёвы, жыццялюб, жыццелюбівы, жыццеапісанне, жыццеадчуванне, жытнёвы.

 

Заданні для дапытлівых.

 

1. Якое з гэтых слоў адпавядае значэнню “хлеб, спечаны з жытняй мукі”?

2. Які горад у Беларусі (раённы цэнтр) аднакаранёвы са словам “жыта”?

3. Як  называецца жыта, якое сеюць восенню, на зіму?

4. Як называецца жыта, якое сеюць вясною?

5. Ад якога назоўніка ўтварыўся прыметнік яравое?

6. Прыметнік жытнёвы можна спалучыць

а) з назоўнікам хлеб;

б) з назоўнікам палетак (у значэнні поле).

Выберыце патрэбнае.

7. Назоўнік жытло можна спалучыць

а) з прыметнікам надзейнае;

б) з прыметнікам смачнае.

Выберыце патрэбнае.

8. Якія з гэтых слоў адказваюць на пытанне я к і?

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

1. Кінтыж.

2. Ычівактыж.

3. Еаміза.

4. Еоваря.

5. Аныря.

6. Кателап.

7. Еанйездан.

Хто такі Жыцень?

У беларусаў існавала павер'е, што ў полі жыве яго гаспадар - Жыцень. Яны ўяўлялі яго дзедам з барадою, які ахоўваў ураджай і спрыяў яго росту. 

Колас жыта

 




Колас пшаніцы




Колас ячменю

Каласы аўса