Упраўленне па ўвекавечванню
памяці абаронцаў
Айчыны і
ахвяр войн
Старшыні Слонімскага райвыканкама
Хомічу Генадзю Баляслававічу
члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года,
Лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама
“За дасягненні ў сферы культуры і мастацтва”,
Лаўрэата Рэспубліканскіх літаратурных прэмій
Якімовіча Аляксея Мікалаевіча,
які жыве ў горадзе Слоніме, вул Скарыны, д. 23,
кв. 1, тэлефон 2-45-04
заява.
У Слонімскім раёне каля вёскі
Талькаўшчына ў лясным масіве знаходзіцца брацкая магіла (уліковы нумар 6049), у
якой пахаваны 69 невядомых ваеннаслужачых і мірныя жыхары (іх колькасць і імёны
невядомыя). Тут, як казаў мой бацька Якімовіч Мікалай Аляксандравіч, ляжаць і
мае дзядуля і бабуля Якімовіч Аляксандар Максімавіч і Якімовіч Парася (па руску
Просковья, Я. А. М.) Лявонцеўна, расстраляныя фашыстамі ў 1941 годзе. Дзед быў
дэпутатам мясцовага Савета і лічыўся актывістам Савецкай улады. Да вайны і ў
ваенны час яны жылі ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна цяперашняй Гродзенскай
вобласці.
Вось як пра гэта ў сваёй кнізе
“Парэчча” (гісторыка-краязнаўчы нарыс
пра вёску Парэчча Слонімскага раёна. – Гродна : Ратуша, 2002. – 160 с.) на
стронках 139 – 140 напісаў мой зямляк Талерчык Аляксандар Сямёнавіч (у гады
вайны ён быў у школьным узросце, а таму яго можна лічыць сведкам тых падзей):
“Але дзесьці праз паўтара месяца (з кантэксту зразумела, што гэта было ў 1941
годзе, у пачатку вайны, А. Я. М.)
немцы арыштавалі і расстралялі 7 сялян, якія былі дэпутатамі мясцовага савета і
лічыліся савецкімі актывістамі. Сярод іх былі Бартош Аляксей Мікалаевіч,
Якімовіч Аляксандар Іванавіч, Шоцька Іван Варфаламеевіч (мой хросны бацька).
Сярод іх былі Якімовіч Аляксандар Максімавіч і Якімовіч Парася Лявонцеўна –
дзед і баба вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка Аляксея Якімовіча”.
Нават у пенсіённым узросце (а ў
пасляваенныя гады бацька працаваў у Парэцкім сельсавеце, нават нейкі час быў
яго старшынёй) ён наведваў гэту магілу і звяртаўся ў Слонімскі райвыканкам з
просьбай добраўпарадкаваць яе.
Неяк бацька расказаў мне, што немцы, забраўшы
ў грузавік майго дзядулю і маю бабулю, завезлі іх у турму, якая знаходзілася ў
горадзе Слоніме на вуліцы Савецкай насупраць вакзала. Аднаго разу бацька
прыйшоў туды і праз шчыліну агароджы ўбачыў, як з аднаго будынка ў другі вялі
маю бабулю Парасю Лявонцеўну. Майго дзядулю Аляксандра Максімавіча ён болей не
бачыў.
На сайце Упраўлення сярод
загінуўшых указаны і прозвішчы майго дзядулі і бабулі: Якімовіч Аляксандар
Максімавіч і Якімовіч Просковья (па-беларуску Парася, А. М. Я.) Лявонцеўна. Паведамляецца, што яны пахаваны ў
суседняй ад Парэчча вёсцы Васілевічы
Слонімскага раёна ў 1942 годзе.
Што ж выходзіць? Іх расстралялі
ў 1941 годзе, а пахавалі ў 1942 годзе і для гэтага са Слонімскай турмы везлі ў
вёску Васілевічы.
Лічу, што гэта не адпавядае сапраўднаму факту. Іх, як і іншых арштаваных
актывістаў Савецкай улады, расстралялі і пахавалі ў лесе за вёскай Талькаўшчына
(метарх у 500 ад яе), якая прымыкае да Слоніма. Хацелася б убачыць іх прозвішчы
на таблічцы брацкай магілы з уліковым нумарам 6049.
25. 05. 2025
Аляксей Якімовіч