Вывучаем родны край. Гомельшчына-1
Адгадайце назвы
гарадоў – раённых цэнтраў Гомельшчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага горада:
а) чатыры зычныя
літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на пятнаццатую літару алфавіта;
г) ні зычныя, ні галосныя не паўтараюцца;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “раб”;
е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна
замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені:
..арыс.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Брагін
2. У назве гэтага горада:
а) шэсць зычных
літар і шэсць галосных;
б) шэсць складоў;
в) заканчваецца на першую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “аснова”, складаецца з двух слоў;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “ваша”;
е) як назоўнік, адносіцца да ніякага роду, яго можна
замяніць словам “яно”;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені:
..арыс.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Буда-Кашалёва
3. У назве гэтага горада:
а) тры зычныя літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на першую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “манетка”, перакладаецца на
беларускую мову як “галінка”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “так”;
е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна
замяніць словам“яна”;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені:
..асіль.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Ветка
4. У назве гэтага горада:
а) чатыры зычныя
літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на дваццаць сёмую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “душ”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “бор”;
е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна
замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..зіма.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Добруш
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары,
наадварот; іх парадак зменены): авёлашак-адуб, шурбод, нігарб, актев.
Залатое слова
майго роду: драпаць
– дзерці што-небудзь чымсьці вострым, напрыклад, нажом ці пазногцямі. Калі
мяккае, то і кончыкамі пальцаў. Напрыклад: драпаць хлеб – аддзяляць яго па
крышцы. Не трэба блытаць з гэтым словам у іншым значэнні: бегчы, уцякаць.
Аднакаранёвыя словы: драпанне, падрапаны, драпачка (прыстасаванне для апрацоўкі зямлі).