Поиск по этому блогу

Тэст (працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі)


Тэст (працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі)

Казка

Аднаго разу сабачка Жучок і коцік Паласацік сядзелі ў хаце і пазяхалі: не ведалі, чым ім заняцца.
Нарэшце Паласацік прапанаваў сябру:
-- Шаноўны, давай пагуляем у "Я ведаю пяць жывёл".
Скрывіўся Жучок, як серада на пятніцу.
-- Учора цэлы дзень гулялі ў "Я ведаю пяць жывёл". Надакучыла!
-- Тады давай пагуляем у "Я ведаю пяць імён хлопчыкаў".
Ледзь не завыў Жучок.
-- Пазаўчора гулялі ў "Я ведаю пяць імён хлопчыкаў". Надакучыла!
Паласацік прайшоўся па хаце, падумаў, паразважаў і зноў прапанаваў:
-- Давай пагуляем у "Я ведаю пяць знакаў прыпынку". Такой гульні ў нас яшчэ не было.
-- Давай! -- ажывіўся сабачка. -- Ты першы пачынай.
-- Першы знак прыпынку -- кропка, -- сказаў Паласацік і запытальна паглядзеў на Жучка, як бы перадаючы яму эстафету.
-- Другі знак прыпынку -- коска! -- падхапіў Жучок.
-- Трэці знак прыпынку -- кропка з коскай, -- назваў Паласацік.
-- Чацвёрты знак прыпынку -- працяжнік! -- крыху падумаўшы, здагадаўся Жучок.
Засумняваўся коцік.
-- Хіба ёсць такі знак прыпынку?
-- Ёсць! -- упэўнена прамовіў Жучок. -- Ён ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам, калі яны выражаны назоўнікамі ў форме назоўнага склону. Напрыклад: Сабака -- лепшы сябар чалавека.

А

Сярод выдзеленых слоў назавіце назоўнікі.
1. Двойка не ўпрыгожвае вучня.
2. Дрогу трэба даваць маладым.
3. Перадаём прывітанне суседзям маладым.
4. На полі бою ляжаў паранены.
5. Паранены баец поўз да сваіх.
Б

Назавіце сказы з працяжнікам паміж дзейнікам і выказнікам.
1. Мая старэйшая сястра (--) гімнастка.
2. Мой бацька (--) настаўнік матэматыкі.
3. Гэты малюнак (--) арыгінальны, цікавы.
4. Я (--) лётчык.
5. Мой сябар Алесь (--) добры і ласкавы.
Адказы.
А-1, 2, 4.
Для даведкі. У трэцім і пятым сказах выдзеленыя словы – прыметнікі.
Б-1, 2.

Каб падрыхтавацца да тэмы “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі”, вам трэба навучыцца даваць адказы на змешчаныя ніжэй пытанні.
Што такое дзейнік?
Што такое выказнік?
Калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі?