Мае вершы, надрукаваныя ў “Газеце пенсіянера” – 3
Аляксей Якімовіч
У маёй краіне
Сонца
ярка свеціць,
Дзверы адчыніла,
Вясну-прыгажуню
У госці запрасіла.
Жаданая госця
У маёй краіне.
З пірагамі сустракайце
Яе гаспадыні.
Птушачкі нябесныя,
Вясну сустракайце,
Песенькай вясёлаю
З раніцы вітайце.
Над узараным полем
Парок прыўзнімаецца.
Дыхае зямелька.
Спала, абуджаецца.
Булькаюць крынічкі,
Цякуць ручаінкі,
Лозка цягне ўгору
Гнуткія галінкі.
Клейкія лісточкі
Дрэвы аздабляюць,
У гняздзечках, як у хатках,
Птушанят схаваюць.
Выбег з лесу зайка,
Прысеў, пазірае,
Лапкаю старанна
Вочкі затуляе.
Коле ў вочкі
сонца,
З зайчыкам гуляе.
Край мой беларускі
Вясну сустракае.
“Жавароначкі,
ляціце!” –
Над краінай
льецца.
Свеціць сонца з
неба,
Цешыцца, смяецца.
2023 год.
“Газета пенсіянера”, № 15
(красавік), 2025 год
Аляксей Якімовіч
На
зямлю прыйшоў Вялікдзень…
На зямлю прыйшоў Вялікдзень.
Уваскрос Хрыстос святы.
Гэты дзень для праваслаўных
Незвычайны, залаты.
Ён
збірае людзей у храмах,
Ён
частуе за сталом,
Ён
надзеяй і натхненнем
Напаўняе кожны дом.
Ісус учора быў далёка.
Сёння блізка, з намі.
Ён
заўсёды малады,
Не
старэе Ён з гадамі.
Мае светлую душу.
Многіх Ён абараніў.
Узышоўшы на Галгофу,
Ён
прызнанне заслужыў.
Ён
ва ўсіх куточках свету,
Размаўляюць людзі з Ім,
Самым важным, што хвалюе,
Дзеляцца, як са сваім.
--- --- --- --- --- --- --- --- --- ---
Памаліцца трэба,
Папрасіць нам хлеба,
Папрасіць вадзічкі
З
чыстае крынічкі.
2024 год
№ 16 (красавік), 2025 год