Л.. – лекавая расліна
беларускага краю
• Уставіўшы прапушчаныя літары,
вы прачытаеце назву лекавай расліны.
Падказка.
Прэпараты з яе прымяняюцца як сардэчны сродак.
Вось
што яна паведамляе пра сябе:
Як званочкі, мае кветкі.
Ужо ў маі расцвітаю.
На гарачым майскім сонцы
Увесь дзень я загараю.
Аляксей Якімовіч.
Падказка.
Гэта слова рыфмуецца з назоўнікам мыш.
Каб
даць правільны адказ, вам дапамогуць наступныя заданні.
1. Прачытайце словы. Вазьміце па адным складзе з кожнага
і ўтварыце назву дадзенай расліны.
Перадышка, ланцуг, восень.
З а ў в а г а: адно слова тут лішняе, яго не трэба
выкарыстоўваць.
Перадышка – гэта
а) невялікі адпачынак;
б) гучнае дыханне.
Выберыце патрэбнае.
2. Складзіце назву дадзенай расліны з першых літар
наступных слоў.
Аўчар,
назва, луста, рацыянальны, шустры, думка.
З а ў в а г а: са слова “рацыянальны” вазьміце чацвёртую літару.
• Падбярыце
блізкае па значэнні слова да назоўніка назва.
• Падбярыце
блізкія па значэнні словы да прыметніка рацыянальны.
• Падбярыце
блізкае па значэнні слова да прыметніка шустры.
Луста – гэта
а) смачная агародніна;
б) кавалак хлеба, адрэзаны кімсьці.
Выберыце патрэбнае.
Аўчар – гэта
а) той, хто даглядае авечак;
б) той, хто трымае аўчарку.
Выберыце патрэбнае.
3. Закончыце прымаўку, звязаную з тэмай прыроды.
Дзе кветка, там і … .
Скорагаворка
Ларыса
і Ліля прынеслі ландышы (Аляксей Якімовіч).
• Паспрабуйце паўтарыць хутка і
выразна.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): 1 а.
2. Каволагаз; ынмузар, ынаватнургба; іктрёв.
2 б. 2 а.
3. Дём.
Лекавая расліна: шыднал.