Бульба – сельскагаспадарчая
культура беларусаў
Другім хлебам называюць
Бульбу землякі мае.
Сумнавата нам жылося б,
Калі б не было яе.
Аляксей Якімовіч
Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да назоўніка бульба.
Бульбавод бульбакамбайн, бульбасховішча, бульбіна,
бульбяная, бульбянік, бульбянішча.
Скорагаворка
У бульбасховішчы бульдог ахоўваў бульбу (Аляксей
Якімовіч).
Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.
Заданні для
дапытлівых.
1. Ад якога назоўніка ўтварыўся прыметнік бульбяная?
2. Слова “бульбяная” можна спалучыць
а) з назоўнікам машына;
б) з назоўнікам каша.
3. Што такое бульбянішча?
4. Як называюцца словы, якія вымаўляюцца і пішуцца
аднолькава, але маюць розныя значэнні?
5. Ці з’яўляецца
амонімам слова “бульбачка”?
6. Бульбоўнік -- гэта
а) націна (сцябло і лісце) бульбы;
б) вельмі добры гатунак бульбы.
Выберыце патрэбнае.
7. Бульбянік -- гэта
а) ежа;
б) клубень бульбы.
Выберыце патрэбнае.
8. Слова “бульбіна” паказвае
а) што яна адна;
б) што яе шмат.
Выберыце патрэбнае.
9. Перакладзіце слова “бульба” на рускую мову.
10. Падбярыце сінонім да слова “бабка” (у значэнні
“жанчына”).
Ведайце
Ёсць страва з дранай бульбы, якая называецца бабкай.
Бабкай таксама называюць сустаў нагі жывёл, які знаходзіцца над капытам, гэтым
жа мнагазначным словам называюць і прыладу, з дапамогай якой клеплюць косы.
Скорагаворка
У булачнай не прадаюць бульбу (Аляксей
Якімовіч).
Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
1. Абьлуб.
2. Анжом.
3. Убьлуб ілапакыв мікя ан, елоп.
4. Ымінома.
5. Аццеялўя’з.
6. Аніцан.
7. Аже. Еніздэряс у меннычан нынсям з эрюп еонябьлуб.
8. Анда.
9. Ьлефотрак.
10. Ялубаб.