Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Бальшак

 

І жартам, і ўсур’ёз. Бальшак

 

Як вы лічыце?

 

Бальшак – гэта …

 

1) найвышэйшы хлопец у вёсцы;

 

2) той, хто шмат есць;

 

3) той, хто хоча шмат атрымаць;

 

4) найбольшая хата ў вёсцы;

 

5) прычэп да тэхнікі;

 

6) найвышэйшы бал, атрыманы на ўроку;

 

7) чалавек з вялікім жыватом;

 

8) шырокая грунтавая дарога.

 

9) чалавек з вялікімі нагамі;

 

10) бегемот.

             [1, с. 53]           

 

Падказка.

                                 

Дадзена ключавое слова з указаных тлумачэнняў, напісанае наадварот: агорад.

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова бальшак?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова бальшак?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік бальшак у давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова бальшак?

Скорагаворка.

Больш беглі па бальшаку.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч