Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (націск)


Кансультацыя па  беларускай мове (націск)

Запомніце! (Будзьце) ласкавы.
У прыметніку -- варыянтны націск: ласкавы і ласкавы.

Запомніце! Назоўнік "воўк" у адзіночным ліку мае варыянтнасць націску на аснове і на канчатку: ваўка і воўка; ваўку і воўку і гэтак далей.
У множным ліку націск толькі на канчатку: ваўкі, ваўкоў, ваўкам, ваўкамі і (на) ваўках.

Запомніце! Старэнькая бабуля. У прыметніках "стары", "старая", "старое", "старэнькі", "старэнькая", "старэнькае" націск нязменны, на другім складзе. Такі ж націск захоўваецца і ў адпрыметнікавых назоўніках "стары", "старая", "старое".

Запомніце! Спінай. У беларускай літаратурнай мове гэты назоўнік мае націск на першым складзе, нязменны ва ўсіх склонавых формах: Р. спіны, В. спіну, Д., М. спіне, Т. спінай.

Запомніце! Накрыўка -- нязменны націск на прыстаўцы. Рускі адпаведнік -- крышка.

Запомніце! Існуюць і існуюць. Згодна з акадэмічным  "Слоўнікам беларускай мовы" (Мінск: Беларус. навука, 2012) у гэтым дзеяслове захоўваецца варыянтнае вымаўленне: існаваць, існую і існую, існуеш і існуеш, існуе і існуе, існуем і існуём, існуяце і існуяце, існуюць і існуюць. Прошлы час: існаваў. Загадны лад: існуй.

Запомніце! Выпадкі. Назоўнік мае нерухомы націск (выпадак, выпадку, выпадкам, выпадкаў і г. д. ).

Запомніце! Сечаце, печаце. У дзеясловах 2-й асобы можнага ліку націск ставіцца на канцавым складзе пры ўмове, што націск стаіць таксама на канцавым складзе і ў форме 1-й асобы множнага ліку: сячом -- сечаце, пячом -- печаце.

Запомніце! Назоўнік людзям мае варыянтнасць націску: людзям -- людзям. Варыянтнасць назіраецца і ў форме М. склону: аб людзях і аб людзях. У іншых склонавых формах, акрамя Н. скл. (людзі), націск падае на апошні склад: людзей, людзьмі.

Запомніце! Смешна, смешныя -- націск нерухомы: смешнага, смешнаму і г. д. (Параўн. рус.: смешно, смешные.)