Аляксей Якімовіч
Верш «Успамін»
(дадзены ў скарачэнні)
Сонца на усходзе
Косы
распускае,
Лашчыць маю вёску,
Ярка асвятляе.
Вёсачка,
вёсачка,
Ты мяне люляла,
Песні беларускія
З мамаю спявала.
Помню я бярозкі,
Што беглі ля дарогі
І травіцу помню,
Як лашчыла ногі.
Помню, як чаромха
Пахам сустракала,
І зорачку помню,
Што над вёскай ззяла.
Цешыў салавейка
Вясною ля крыніцы,
Зімою віталі
Ружовыя сініцы.
Помню іх мелодыі,
Помню галасы.
Помню, як шапталі
З
ветрам каласы.
Помню наша поле
І лужок зялёны,
Помню:
частавалі
Мяне сокам клёны.
Вёсачка паіла
Цёплым
малаком,
Берагла, як пана,
Вечарам і днём.
Вёсачка,
вёсачка,
Ты мяне люляла,
Песні беларускія
Ад душы спявала.
Цалкам верш надрукаваны ў
кнізе “Белакрылая птушка” (аповесці і вершы), якая ў лютым 2022 года выйшла ў
выдавецтве “Беларусь”