Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Барана (націск падае на апошні склад)

 

І жартам, і ўсур’ёз. Барана (націск падае на апошні склад)

 

• Як вы лічыце?

 

Барана – гэта …

 

1) баран з зубамі;

 

2) баран без зубоў;

 

3) барадаты мужчына;

 

4) языкастая жанчына;

 

5) сварлівая жонка;

 

6) душэўная рана;

 

7) начны бар;

 

8) сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе рамы з зубамі для рыхлення ўзаранай глебы;

 

9) музычны інструмент;

 

10) даўнейшая зброя.

             [1, с. 54]           

 

Падказка.

                                 

Дадзена ключавое слова з указаных тлумачэнняў, напісанае наадварот: адалырп.

Паразважаем.

• Што ці каго вам нагадвае слова барана?

• Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова барана?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

• Запішыце назоўнік барана ў давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

• Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова барана?

Скорагаворка.

Багдан баранаваў бараною. 

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч