Прэмія Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
У 2023 годзе ў выдавецтве “Беларусь” выйшла мая кніга “Эльдарада просіць дапамогі”, якая складаецца з аднайменнай прыгодніцка-фантастычнай аповесці, аповесцяў-казак “Як дэтэктывы звярам дапамаглі”, “Чарадзейная дудка” і вершаў.
Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вылучыла яе на абласны конкурс імя А. І. Дубко ў намінацыі “Пісьменнік года”.
Члены журы прагаласавалі за тое, каб даць мне гэту прэмію. Іх рашэнне зацвердзіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама У. С. Каранік.
15 студзеня 2024 года ва ўрачыстай абстаноўцы ў драматычным тэатры разам з іншымі лаўрэатамі я атрымаў дыплом абласнога конкурсу імя А. І. Дубко за “Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў 2023 годзе” і кветкі, якія ўручыла ўдава майго земляка А. І. Дубко.
Пасля ўручэння дыпломаў. Я чацвёрты злева. Фота ўзята з сайта"https://www.belta.by/regions/view/premiju-imeni-dubko-vruchili-v-grodno-13-luchshim-rabotnikam-kultury-i-iskusstva-609968-2024#bounce" |
У час уручэння дыпломаў. Фота ўзята з сайта"https://www.belta.by/regions/view/premiju-imeni-dubko-vruchili-v-grodno-13-luchshim-rabotnikam-kultury-i-iskusstva-609968-2024#bounce" |