Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: правапіс звонкіх і глухіх зычных

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ  

 

Тэма: правапіс звонкіх і глухіх зычных.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                   Назоўнікі, прыметнікі,

                                                   Прыслоўі, дзеясловы –

                                                   Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Успомнім, якія зычныя адносяцца да звонкіх і глухіх.

Парныя звонкія і глухія зычныя:

звонкія [б], [б′], [г], [г′], [д], [ж], [з], [з′], [дж], [дз], [дз′];

глухія [п], [п′], [х], [х′], [т], [ш], [с], [с′], [ч], [ц], [ц′].

Не маюць парных гукаў:

звонкія [в], [в′], [л], [л′], [м], [м′], [н], [н′], [р], [й′], [ў];

глухія [к], [к′], [ф], [ф′].   

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: рог ці рох?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэтае пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Нагадаем правіла.

Запомніце! Парныя звонкія зычныя гукі ў вымаўленні аглушаюцца на канцы слоў і перад глухімі зычнымі гукамі.

Каб не памыліцца ў напісанні, у большасці выпадкаў можна падабраць праверачнае слова з галосным пасля зычнага [1, стар. 42, “Беларуская мова”].

Возьмем як прыклад словы са звонкімі зычнымі гукамі [б], [д] перад глухім зычным [к] і на канцы слова і падбяром праверачнае слова з галосным пасля зычнага: грыбкі – грыбок, сад – сады.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: рог.

Праца са спалучэннямі слоў.

Са словам “град” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Што вам вядома пра напісанне слова “град”?

Для даведкі: ледзяны град – град пытанняў.

Назавіце слова.

                                                          Пішам з д, ж, з

                                                          Стужка, мёд,

                                                          Зарадка, слёзка,

                                                           … (Параход).

                                                                   Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс выдзеленых галосных літар у словах вершаванага тэксту “стужка”, “мёд”, “зарадка”, “слёзка”, “параход”.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары б, г, ж, потым напішыце беларускае слова “стужачка” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: пасьба ці пазьба?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэтае пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звяртаемся да правіла.

Запомніце! Парныя глухія зычныя гукі азванчаюцца перад звонкімі зычнымі.

Каб не памыліцца ў напісанні, у большасці выпадкаў можна падабраць праверачнае слова з галосным пасля зычнага [1, стар. 42, “Беларуская мова”].

Возьмем як прыклад словы з глухім зычным гукам [ц′] перад звонкім [б] і падбіраем праверачнае слова з галосным пасля зычнага: барацьба – барцы.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: пасьба.

                            [4, с. 135, “Беларуская мова”]

Назавіце словы.

                                                          Пішам з с, ц

                                                          Барацьбіт, касьба,

                                                          Носьбіт, просьба,

                                                          … (Малацьба).

Растлумачце правапіс выдзеленых галосных літар у словах вершаванага тэксту “барацьбіт”, “касьба”, “носьбіт”, “просьба”, “малацьба”.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

Малацьба, касьбы, пасля. (Пасля касьбы малацьба.)

Паўтарыце скорагаворку некалькі разоў.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                          Ох, ох, ох!..

                                                          Наступіў я на парог

                                                          Не шанцуе (так бывае)!

                                                          І рассыпаў увесь гарох.

Адказ: 1 – 3, 2 – 2, 3 – 4, 4 – 1.

Знайдзіце ў вершы слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.

Скорагаворкі.

Дарожка – сапраўдная бездараж (Аляксей Якімовіч).

Падабаюцца і футбол, і барацьба, і малацьба (Аляксей Якімовіч).

Ці паўтараецца арфаграма ў словах скорагаворак?

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “быць знясіленым, вельмі слабым (праз хваробу, зморанасць)”.

                                                      Заблудзіўся ў лесе,

                                                      Але выйшаў, змо.. .

                                                      Ця..ка цяпер, браткі,

                                                      Ужо … .

Устаўце прапушчаныя літары.               

Ці ёсць у словах фразеалагізма невыразныя зычныя?

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: ясюлав з гон [2, стар. 37, “Фразеалагічны слоўнік”].

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                   І прыйшла яна, княгіня,

                                   Пазганяла сне(х, г) з зямлі,

                                   І дзе толькі вочы кіне,

                                   Ажыўлялася пустыня,

                                   Травы, красачкі раслі.

                                   А Сымонка нецярпліва,

                                   Сам не знаючы чаму,

                                   Ждаў вясеньку, ждаў, як дзіва,

                                І кляў хола(т, д) і зіму [3, стар. 310, “Паэмы Я. Коласа”].

Падбярыце сінонім да слова “красачкі”. (Кветачкі.)

Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “ждаў”. (Чакаў.)

Слова “княгіня” пастаўце ў форме мужчынскага роду і назавіце няясную зычную ў ім. (Князь.)

Адказы на пытанні.

 Як вымаўляюцца звонкія зычныя на канцы слова і ў сярэдзіне перад глухімі зычнымі?

Як вымаўляюцца глухія зычныя перад звонкімі зычнымі?

Якое правіла вы прымяняеце, каб праверыць правапіс звонкіх і глухіх зычных?

Тэст.

Назавіце словы са звонкімі зычнымі, якія аглушаюцца.

1. Стораж.

2. Баскетбол.

3. Лыжка.

4. Сцерагчы.

5. Просьба.

6. Лыжка.

7. Дождж.

Адказ: 1, 3, 4, 6, 7.

 

Выкарыстаная літаратура

1. Валочка, Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч.  – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019. – Ч. 2. --  144 с.       

2. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

3. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

4. Красней, В. П., Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. для 5-га кл. шк. з беларус. мовай навучання. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. --  318 с. : іл.       

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, жнівень 2020 года, № 8 (226).