І
такое было
Парык
каралевы
Раней у Францыі насілі вялізныя парыкі. Але самы вялікі
парык быў у каралевы Марыі Антуанетты (вышынёю амаль тры метры). Важыў гэты
парык 22, 5 кілаграма.
Як вы лічыце: ці мела вялікую сілу французская каралева?
Спаборніцтва
ў джунглях
Некалі індзейцы джунгляў бразільскай Амазоніі наладжвалі
спаборніцтва бегуноў, падобнае на эстафету. Толькі спартыўны кіёчак быў не
адзін на ўсіх, а ў кожнага свой. Яго ролю выконвала вельмі цяжкае бервяно.
Пераможцам станавіўся той, хто першым прыносіў бервяно да будана правадыра
племені.

Чэмпіянаты
па барацьбе