Поиск по этому блогу

Даўнія драўляныя прадметы быту беларусаў

Дзяжа. У ёй рашчынялі цеста для выпечкі хлеба.
Маслобойка. Залівалі ў яе смятану і білі ўстаўленым праз дзірку кіём (на канцы было прымацавана драўляная кальцо з дзіркамі), каб атрымаць масла

Цэбар. У ім запарвалі сечку (сячкарняй рэзалі салому, сена, дабаўлялі бульбы ці мукі для смаку) для жывёл.
 Шашнастка. З мяха высыпалі ў яе зерне і ў мельніцы высыпалі ў коўш, каб змалоць на муку.
Кубелец. У ім засольвалі сала і мяса і закрывалі накрыўкай наглуха, каб не маглі дастаць грызуны.
Кубак
Лыжка драўляная
Міска драўляная

Лапата драўляная. На ёй у гарачую печ, якую засцілалі дубовымі лісткамі (потым гэта рабілі ў спецыяльных бляхах), саджалі хлеб для выпечкі.А потым і даставалі спечаныя буханкі.
 Карыта драўлянае. У ім рашчынялі цеста для выпечкі хлеба.
Драўляны савок для мукі, для зерня.
Драўлянае вядро. Вісела на вяроўчыне ў калодзежы, каб набраць вады.
Чарпак для вады.
Бочка для салення агуркоў. Яе закрывалі наглуха і разам з агуркамі кідалі ў вадаём. Знаходзілася там, звычайна да маразоў.
Драўлянае качалка. На круглы кій накручвалі патрэбную рэч, а потым качалі яе качалкам, каб яна адпрасавалася.
Ражка. У ёй таўклі звараную бульбу для свіней.
 Начоўкі. У ім замочвалі бялізну і т. д.
Пранік. На рэчку насілі бялізну і т. д. Там яе намочвалі і білі па ёй пранікам, каб была чыстая.
 Калаўротак. Націскалі нагою на педаль, якая знізу, ад чаго наматваліся ніткі на шпулю, што размешчана зверху.
Верацяно. На яго наматваліся ніткі ў час прадзення.
Прасніца. На яе садзіліся знізу, зверху на шырокую дошку наматвалася кудзеля (апрацаваны лён або воўна з авечкі), з якой сукалі (рабілі) нітку.
Церніца для ільну. Спачатку лён сушылі, потым церлі церніцай, падымаючы і апускаючы ручку, каб не было кастрыцы. Пасля гэтага клалі на дошку і вадзілі па замацаванай шчотцы каб быў чысты, каб атрымалася кудзеля. Адходы ад апрацоўкі называлі клочам. З клоча пралі тоўстыя ніткі, з якіх ткалі мяхі, палавікі.