Поиск по этому блогу

Словы і словазлучэнні, якія могуць выступаць то ў якасці пабочных, то ў якасці членаў сказа

 

ВЫВУЧАЕМ ПУНКТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ: ПРАКТЫКУМ

 

Тэма: Словы і словазлучэнні, якія могуць выступаць то ў якасці пабочных, то ў якасці членаў сказа. Знакі прыпынку пры іх.

Псіхалагічны настрой.

Назавіце слова па яго мовазнаўчых прыметах.

Гэта дзеяслоў, незакончанага трывання, незваротны, 2 спр., ужываецца ў форме абвеснага ладу, цяперашняга часу, адзіночнага ліку, 3-й асобы.

Да яго можна падабраць аднакаранёвае слова “малюнак”, пачынаецца з чатырнаццатай літары алфавіта і заканчваецца шостай.

• Устаўце літары ў клетачкі ланцужка, запісаўшы патрэбнае нам слова.

                                                            

                                                         (малюе)

• Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Паведамленне тэмы ўрока.

Разгледзьце прапанаваную схему. Пра якую сінтаксічную адзінку (канструкцыю) яна нам паведамляе?

                                                        [◊,        ].

                                                        [◊,         ], [         ].  

                                                        [   , ◊,   ],  (каб…).

 

(Пра простыя і складаныя сказы з  пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі.)

Для даведкі.

◊ -- пабочнае слова, словазлучэнне, сказ.

Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу.          

Успамінаем.

Пабочнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, пры дапамозе якіх моўца выражае свае адносіны да таго, пра што ён паведамляе. Яны не з’яўляюцца членамі сказа [1, стар. 185, “Беларуская мова”].

Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, як вядома, выдзяляюцца коскамі.

Ствараем праблемную сітуацыю.          

Як пішам?                                                    

1.  Мне ўвесь час, здавалася, што трапіў у казку. 2. Чырвонае сонца здавалася вось-вось запаліць вершаліны дрэў.        

Што трэба ведаць, каб адказаць на пастаўленае пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Пачнём з правіла.

Запомніце! Некаторыя словы могуць выступаць і як пабочныя словы, і як члены сказа [3, стар. 122, “Беларуская мова”].

Тлумачэнне.

У другім сказе слова здавалася пабочнае. Яно адносіцца да ўсяго сказа і стаіць побач з тым членам, з якім звязваецца (з дзейнікам сонца).

Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.

Пішам.

1.  Мне ўвесь час здавалася, што трапіў у казку. 2. Чырвонае сонца, здавалася, вось-вось запаліць вершаліны дрэў.        

Успамінаем вывучанае.          

Запішыце сказ, дапоўніўшы яго аднародным членам.

Нарэшце я даведаўся, што назоўнікі бываюць уласныя і … .  (Агульныя.)

• Ці з’яўляецца слова нарэшце пабочным? Ці перадае яно эмацыянальную ацэнку факта рэчаіснасці, пачуццёвую рэакцыю на факт?                                

Ці трэба пасля яго ставіць коску?                                                                                                                                                                                                                                                                                   

Скорагаворка.

Павінна ж быць, нарэшце, справядлівасць!  

• Ці згодны вы з тым, што ў скорагаворцы слова нарэшце трэба выдзеліць коскамі? Ці перадае яно вялікую ступень раздражнёнасці, што характэрна для пабочнага слова?

Працуем з сінонімамі і фразеалагізмамі.

Замест кропак устаўце прапушчаны сінонім (аднародны член сказа).

Такім чынам, шкодна ненасытна, … есці і піць. (Шмат.)

• Вызначце пабочнае словазлучэнне і растлумачце пастаноўку коскі пры ім. Ці можна замяніць яго пабочнымі словамі значыць, выходзіць? Ці з’яўляецца яно членам сказа?

• Якім фразеалагічным зваротам можна замяніць спалучэнне слоў “шмат, ненасытна (есці, піць)”? (Як не ў сябе.) [6, стар. 345, “Фразеалагічны слоўнік”].

Скорагаворка.

Мы ехалі на возе. Такім чынам дабраліся дамоў (Аляксей Якімовіч).          

• Ці з’яўляецца спалучэнне слоў такім чынам у прыведзенай скорагаворцы членам сказа? Ці можна замяніць яго акалічнасцю спосабу дзеяння такім спосабам?

Перакладчыкі.

Запішыце афарызмы па-беларуску, паставіўшы, дзе трэба, коскі.

Так было суждено (Пятроній).

Средство(,) пожалуй(,) одно только есть: «Ничему не дивиться» (Гарацый)                  [7, стар. 174, 181, “Античные афоризмы”].

• Ці ёсць у гэтых афарызмах пабочныя словы?

• Ці маглі б мы ўключыць у дадзеныя афарызмы пабочнае слова значыць, якое можна замяніць сінанімічным слова выходзіць?

Слоўнік.           

Суждено – вызначана лёсам; средство –  сродак; пожалуй – бадай, бадай што.

Для даведкі.

Пятроній (? – 66 н. э.) – рымскі пісьменнік.

Гарацый  (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.

Скорагаворка.

Спрыяць бацькам – значыць дапамагаць ім.

• Ці трэба ставіць коску пасля слова значыць? Ці можна замяніць яго словам  азначае? У такім выпадку яно ўвойдзе ў склад выказніка.       

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма напішыце беларускае слова “спрыяць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

У гасцях у тлумачальнага слоўніка.

Выкарыстаўшы ўзор, прачытайце і запішыце слоўнікавы артыкул да назоўніка "мур". (Каменная (цагляная) сцяна, цагляны будынак.)

Узор. Глыба, -ы, ж. -- вялікі бясформенны абломак цвёрдага рэчыва. Глыба мёрзлай зямлі.

Выкарыстаўшы слова “мур”, складзіце і запішыце сказ з пабочным словам магчыма. (Магчыма, сёння ўчас экскурсіі мы ўбачым даўні каменны мур.) [2, стар. 216, 88, “Тлумачальны слоўнік”].

Ці выдзяляецца ў вашым сказе слова магчыма паўзай? Ці з’яўляецца яно пабочным словам?

Акцэнталагічная хвілінка.

Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.

Мур, беззаганны, безумоўна, бялізна, сцеражоны, беражлівы (ашчадны, эканомны), бярлог (бярлога, логавішча).                                                                                                                 

Адказ.  Мур, беззаганны, безумоўна, бялізна, сцеражоны, беражлівы (беражлівы, ашчадны, эканомны), бярлог (бярлога, логавішча).  

Для даведкі.

Строение (1), безукоризненный (2), безусловно (3), бельё (4), бережёный (5), бережливый (6), берлога (7).

Сустрэча з беларускай народнай казкай.

Прачытайце тэкст паводле казкі “Ванечка і ведзьма”.

У адным царстве, можа, у тым, у якім мы жывём, жыў стары са старою. І не было ў іх дзяцей. Потым, аднак, нарадзіўся ў іх сын. Рос ён не гадамі, а гадзінамі, не гадзінамі, а хвілінамі. У сем гадоў бацька дазволіў яму ў школу хадзіць (урывак паводле казкі “Ванечка і ведзьма”) [4, стар. 248, “Беларускія народныя казкі”].

Назавіце  пабочныя словы ў празаічным тэксце. Як вы распазналі іх?

  Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры пабочных словах.

Скорагаворка.

Як мага беглі, аднак не дабеглі (Аляксей Якімовіч).

У якасці якой часціны мовы ўжываецца ў скорагаворцы слова аднак? (У  якасці супраціўнага злучніка; яго можна замяніць злучнікам але.)

Назавіце слова.

                                             З’явіўся сонца шар над лесам.

Відаць усё у гэты час:

                                                           Кусты, і дрэвы, і лужок,

                                                           І рэчка, што цячэ ля (нас).

                                                              Аляксей Якімовіч.

• Ці з’яўляецца ў вершаваным тэксце членам сказа слова відаць?

• Ці можа яно ўжывацца ў якасці пабочнага  ў іншым кантэксце? Як вы лічыце?

• Ці можна замяніць яго словамі можна ўбачыць, разглядзець, заўважыць? У такім выпадку яно ўвойдзе ў склад выказніка.          

Праца са сказам.

Складзіце сказ з пабочным словам відаць. (Відаць, сёння мы не трапім дамоў.)

• Ці можна замяніць яго пабочнымі словамі як відаць, бадай, бадай што, мабыць, мусіць? Ці з’яўляецца яно членам сказа?

Сустрэча з народным параўнаннем.                 

Назавіце народнае параўнанне ў вершы Аляксея Якімовіча, якое складаецца з двух слоў (першая яго частка “як”).

                                                               Сапраўды, ноччу не спіць,

                                                               Як …, сава лятае,

                                                               Гучным крыкам будзіць

                                                               Тых, хто адпачывае.

                                                          Аляксей Якімовіч.

• Назавіце пабочнае слова ў вершаваным тэксце і растлумачце пастаноўку знака прыпынку пры ім.  Ці з’яўляюцца яно членам сказа? Якое значэнне мае? Ці можна яго зняць са сказа, што характэрна для пабочных слоў?

Другая частка народнага параўнання, напісаная наадварот: алартс [5, стар. 414, “Беларускія прыказкі…”].

Праца са сказам.        

Складзіце скорагаворку са слоў.

Чаравікі, новыя, былі, сапраўды, прыгожыя, вельмі. (Новыя чаравікі сапраўды былі вельмі прыгожыя.)

• Ці ёсць у слове скорагаворкі пабочнае слова? Ці трэба тут ставіць знакі прыпынку?

Праца са сказамі.

Запішыце сказы ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі і выберыце патрэбнае тлумачэнне для кожнага.

1. Пабочнае словазлучэнне перш за ўсё мы можам замяніць пабочным словам па-першае.

2. Член сказа, акалічнасць перш за ўсё мы можам замяніць акалічнасцямі спачатку, у першую чаргу.

Перш за ўсё пагуляем у футбол, а потым возьмемся за ўрокі.

Перш за ўсё (перш-наперш)(,) гэты хлопец сціплы і сумленны.

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

Я буду рады, калі ўдасца

                                                 Маім людцам у вашай ласцы

                                                 Хоць на кароценькі ч(а, я)сочак

                                                 Заняць хоць цесненькі куточак.

                                                 Жыццё іх, праўда, нецікава,

                                                 Пра іх нідзе не хо(д, дз)іць слава,

                                                 Аб іх гісторый не складаюць,

                                                 Пра іх і песень не спяваюць [8, стар. 40, “Паэмы Я. Коласа”].

• Чаму слова праўда з двух бакоў выдзяляецца коскамі? Ці з’яўляецца яно членам сказа?

• Якімі іншым словам можна замяніць слова “людцы”? (Народ.)

• Чаму слова “людцы” паэт не ўжывае ў форме “людзі”?

Прыказкі, прымаўкі.

Прачытайце.           

1. Праўда вочы коле. 2. Праўда наверх выйдзе. 3. Праўда – не скварка, з кашаю не з’ясі. 4. Праўда як соль у вочы. 5. Праўда грубая, ды людзям любая.

• Ці правільна пастаўлены ў сказах знакі прыпынку? Ці выступае слова праўда ў  прыведзеных сказах у якасці пабочнага?

Праца з вершаваным тэкстам.   

Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Спалучэнне са злучнікам   яшчэ на пенсіі, аднак прцуе

          Рыфмуецца з такім жа спалучэннем шмат гаворыць, аднак м.. .

         2. Спалучэнне з пабочным словам ён, аднак, прыйшоў

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем ён, аднак, не з.. .

         3. Спалучэнне з членам сказа было відаць, што стараўся

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем было відаць, што ў.. .                                                      

         4. Спалучэнне з пабочным словам ён, відаць, памыліўся.                                      

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем у лесе, відаць, з.. .                                                          

         5. Спалучэнне з пабочным словам  вядома, мы атрымаем

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем вядома, сябра п.. .

         6. Спалучэнне з членам сказа вядома, што будзем сустракаць

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем вядома, што паляцяць.. .

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): еюлхам, ўошйанз, ясўавалзў, ясўіздулбаз, меакачап,  ьцяцялап.      

Адказы на пытанні.

  Якія словы называюцца пабочнымі?

• Як можна адрозніць пабочныя словы і словазлучэнні ад членаў сказа?

Тэст.

Назавіце сказы, запісаныя правільна, без парушэння пунктуацыйнай нормы.

1. Людзі, аднак, спявалі, весяліліся.

2. Мне задалі задачу, аднак я не змог яе рашыць.

3. Магчыма заўтра паедзем у вёску да бабулі.

4. Ці магчыма дзесяць падзяліць на два?

5. Нам, відаць, прыйдзецца вярнуцца дамоў.

6. Праўда, сёння так і не ўдалося адпачыць.

Адказ: 1, 2, 4, 5, 6.

                                                                                                            

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Бадзевіч, З. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання  / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 256 с.

2. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

3. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання  / Г. М. Валочка [і інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 256 с.

4. Беларускія народныя казкі / Склад. Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў – Мн. : Навука і тэхніка, 1981. – 480 с.

5. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.

6. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

7. Казачёнок Т. Г., Громыко И. Н. Античные афоризмы : Темат. сб. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 318 с.  

8. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.