Поиск по этому блогу

Гульня "Лічэбнік"

 

Марфалагічная гульня “Лічэбнік з пазычаных складоў”

 

З пазычаных складоў.

1. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце колькасны лічэбнік.

Косяць, дзеканне.

Помніце! Лічэбнікі, якія абазначаюць лік або колькасць прадметаў, называюцца колькаснымі: тры, тры сталы.

 

З пазычаных складоў.

2. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце просты лічэбнік.

Сем’янін, вораг.

Помніце! Простымі з’яўляюцца лічэбнікі, якія маюць адзін корань (аднакаранёвыя): пяць.

 

З пазычаных складоў.

3. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце складаны лічэбнік.

Стаміўся, вытры.

Помніце! Складанымі з’яўляюцца лічэбнікі, якія маюць два корані (двухкаранёвыя): пяцьдзесят.

 

З пазычаных складоў.

4. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце састаўны лічэбнік.

Сточаны, просяць, дзеянне.

Помніце! Састаўнымі з’яўляюцца лічэбнікі, якія маюць некалькі слоў: дваццаць пяць.

 

З пазычаных складоў.

5. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дробавы лічэбнік.

Трымаць, ягада, пярэсты, тычына.

Помніце! Дробавыя лічэбнікі абазначаюць частку цэлых лікаў (дзве чацвёртыя) або цэлы лік разам з часткай (дзве цэлыя і тры чацвёртыя).          

 

З пазычаных складоў.

6. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце зборны лічэбнік.

Шасценне, вырашыць, цётачка.

Помніце! Зборныя лічэбнікі абазначаюць не раздзельную множнасць прадметаў, якія пералічваюць, а іх сукупнасць.

Да зборных адносяцца наступныя лічэбнікі: двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера.

 

З пазычаных складоў.

7. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце парадкавы лічэбнік.

Мільганне, конны, батальён.

Помніце! Лічэбнікі, якія паказваюць на парадак лічэння прадметаў, называюцца парадкавымі: трэці стол.

 

Для кантролю (лічэбнікі тут запісаны не ў тым парадку, які дадзены вышэй). Выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе.

трыстадзесяцьшасцёравосеммільённыстодзесяцьтрыпятыя

 

Тут патрэбныя лічэбнікі напісаны наадварот

 

1. Ьцясезд. 2. Месов. 3. Атсырт. 4. Отс  ьцясезд. 5. Ырт яытяп. 6. Арёцсаш. 7. Ыннёьлім.

                                                                           Склаў Аляксей Якімовіч