Аляксей Якімовіч
Аўтарскія загадкі-2
Летам,
восенню, зімою
Уключаю ў любы час.
Я
адзенне ім прасую.
Выручае мяне … .
Хамуты на шыі
Сціснулі супоні.
Вязуць цяжкі воз
Два сівыя … .
На дварэ завіруха,
Мяцеліца, сцюжа.
А ў цёплым парніку
Расцвітае … .
Заходжу ў хату,
Адчыняю дзверы.
А на сценах бачу
Новыя … .
Лезе мышка на яліну.
-- Тут дупло, не норка, --
Кажа шэрай мышцы
Рыжая … .
Не клявала рыба.
У рацэ яго улоў.
З вудаю пад пахай
Крочыць … .
Уздыхае Дзед Мароз:
-- Ой, бяда! Ой, бяда!
Не пазнаюць мяне дзеці.
Замалая … .
Дзеці лепяць снежкі.
Весялосць
і смех.
Кружацца сняжынкі.
Выпаў першы … .
Стаіць пры дарозе,
Слухае ліпка.
Прыгожа іграе
Чароўная … .
Адгадкі (напісаны наадварот, выкарыстоўвайце для
кантролю): сарп, інок, ажур, ырелапш, акрёвав, ўолабыр, адараб, генс, акпыркс.