Поиск по этому блогу

Тэст (правапіс –н-, -нн- у прыметніках)


Тэст (правапіс –н-, -нн- у прыметніках)

Казка

Цягнецца сабака Жучок па вуліцы, галаву апусціўшы, і ўсё паўтарае:
-- Іншапланецянін! Іншапланецянін!
Убачыў яго кот Паласацік і пацікавіўся:
-- Дзе іншапланецянін, браток?
-- Нядаўна на суседняй вуліцы стаяў, -- паведаміў Жучок.
-- Не можа быць! -- усклікнуў Паласацік.
-- У нас усё можа быць, -- сказаў Жучок і дастаў з кішэні лісток паперы. – Ён хоча, каб я назваў прыметнікі, у якіх трэба напісаць адну літару “н” і дзве літары “н”. Калі не назаву, кепска мне прыйдзецца, пакарае.
-- Дык называй, адзнач іх, не губляй дарэмна час.
Ледзь не да самай зямлі апусціў Жучок галаву.
-- Не змагу, не выйдзе. Гэты іншапланецянін так мяне перапалохаў, што ні адна разумная думка ў галаву не лезе.
Пашкадаваў Паласацік сябра, вырашыў прызнацца:
-- Гэта быў я, а не іншапланецянін. Я пераапрануўся ў іншапланецяніна, каб прымусіць цябе заданне па мове выканаць. Ты ж цэлымі днямі па вуліцы гойсаеш, у кнігу не заглядаеш.
-- Не! Не! -- замахаў кудлатаю галавою Жучок. -- Ён быў не падобны да цябе, вялікі!
-- Я панчоху на галаву нацягнуў і на хадулі стаў, -- растлумачыў Паласацік.
Горка ўсміхнуўся Жучок.
-- З гультая, значыць, пацешыўся!
Паласацік строга паглядзеў на суседа.
-- Спадабалася быць гультаём? Прывык?
-- Не прывык. Мяне кожны вечар сумленне мучыць, сон адбірае. Вось што скажу табе, Паласацік. Давай разам тваё заданне выканаем. Пасля такога вялікага стрэсу сам не спраўлюся.
А
Назавіце прыметнікі, якія пішуцца з –н-.
1. Паветра..ы.
2. Цагля..ы.
3. Семя..ы.
4. Жураўлі..ы.
5. Ако..ы.
Б
Назавіце прыметнікі, якія пішуцца з –нн-.
1. Тапалі..ы.
2. Сумле..ы.
3. Бляша..ы.
4. Лімо..ы.
5. Насце..ы.
Адказы.
А-1, 2, 4.
Б-2, 4, 5.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Правапіс –н-, -нн- у прыметніках”, вам трэба навучыцца даваць адказы на змешчаныя ніжэй пытанні.
Якія прыметнікі пішуцца з  дзвюма літарамі н?
Якія прыметнікі пішуцца з адной літарай н?