Аўтарскае слова. Выгіналаўка
Ёсць так называемыя аўтарскія словы, якія прыдуманы
канкрэтнай асобай, аўтарам. Падобныя словы вырашыў стварыць і я. Адно з іх –
выгіналаўка (націск падае на першую
літару а).
Як узнікла гэта слова?
Непадалёку ад горада Слоніма ёсць зялёны лужок, на якім
даўно растуць кусты лазы. Спадабалася ім гэта нізкае месца. Вадзічка тут блізка
падыходзіць да паверхні, поіць карані лазы.
Цікава глядзець на лазу, калі ўсходзіцца вецер. Яе
дубчыкі, пакрытыя прадаўгаватымі лісточкамі, дружна нагінаюцца, гнуцца. Ніякаму
ветру іх не зламаць. Вось і назваў я лазу і тую мясціну, дзе яна расце, Выгіналаўкай.
А яшчэ выгіналаўкай мы можам назваць асобу жаночага полу
і выгіналаўкам асобу мужчынскага полу, якія любяць гнуцца перад начальствам,
такім чынам дагаджаючы яму.
Лаза не раза і не два выручала нашых людзей у цяжкую хвіліну.
Каб пракарміцца, каб зарабіць, многія ўмельцы плялі з лазы кошыкі, карзінкі,
нават лапці, потым везлі іх на базар і прадавалі там.
• Як адным слова можна
назваць зараснік лазы?
• Як даўней,
пры панах, называлі дубцы лазы, якія падбіралі, каб пакараць падняволенага
чалавека за нейкую правіннасць?
Адзначаем! Выгіналаўка -- мясціна, дзе растуць кусты лазы.
З Выгіналаўкай
сябрую,
З
вялікай літары пішу.
Там
я летняю парою
Крыху сенца накашу.
Аляксей Якімовіч.
1. Якія новыя словы можна скласці з літар, што ўваходзяць
у дзеяслоў “накашу”?
2. Якія новыя словы можна скласці з літар, што ўваходзяць
у назоўнік “Выгіналаўка”?
3. Падбярыце блізкае па значэнні слова да прыслоўя трохі.
4. Уставіўшы першае слова, дапішыце параўнанні.
…, як лазінка.
…, як лазінка.
…, як лаза.
5. Некалькі лазінак, якія стаяць адна пры адной, -- гэта
… (букет, куст).
• З двух
варыянтаў выберыце патрэбны.
Скорагаворка
Васілёк
і Волечка гулялі каля Выгіналаўкі.
• Паспрабуйце паўтарыць хутка і
выразна.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
Кянзал, ігзор.
1. Ашак, шан, ушан. 2. Акўал, алангыв, ланак, анілаг. 3.
Ухырк. 4.
Ікнот, іктунг, ытсуг. 5. Тсук.
Хатняе заданне. Паспрабуйце
стварыць сваё аўтарскае слова, якое мае беларускае гучанне.