Поиск по этому блогу

Экспертыза "Бадзячыя каты"

 

Бадзячыя каты

 

Скардзіцца Валянціна.

-- Па суседству з намі жыў дзядуля ў гадах, трымаў катоў. Два гады таму дачка забрала яго да сябе ў горад. Каты распладзіліся. Іх стала шмат. Яны бадзяюцца па вёсцы (а яна амаль абязлюдзела) галодныя, недагледжаныя, зграямі ідуць да мяне, мяўкаюць, просяць есці. Неяк ім дапамагаю, нешта даю. Але ж мае магчымасці не гумовыя. Я звычайны чалавек, не бізнесмен, не алігарх.

Што мне параіце?

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Антось.

-- Валянціна, табе трэба завезці гэтых катоў у горад, да дзядулі. Ён іх развёў. Няхай і глядзіць.

 

Эксперт Алена.

-- Каты адзічалі. Валянціна не зможа іх палавіць. Дый дзядуля не дурань: з гэтымі катамі не пусціць яе ў кватэру.

 

Эксперт Міхась.

-- Ёсць спецыяльныя службы, якія ловяць бадзячых сабак, катоў. Валянціне неабходна тэрмінова звярнуцца туды і папрасіць дапамогі.

 

Эксперт Зіна.

-- Як я разумею, людзі ў той вёсцы яшчэ засталіся. Трэба сустрэцца з імі і разам параіцца, што рабіць.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?