Поиск по этому блогу

Навіны майго жыцця

У пачатку 2018 года ў выдавецтве "Народная асвета" выйшла мая кніга "Матэматычныя казкі-падказкі". Ёсць у продажы.
Таксама ў продажы ёсць мае кнігі ''Сем гісторый пра Воўка і Вожыка'' (апавяданні і казкі) і ''Металічны чалавек'' (аповесці-казкі), выдадзеныя ў выдавецтве "Пачатковая школа
Кабачкі, якія я вырасціў на сваім дачным участку


Маліны, якія я вырасціў на сваім дачным участку 


01.08.2018 года выступіў перад вучнямі 11 "А" класа СШ №3 горада Слоніма. Кветка ад удзячных слухачоў







 У час выступлення перад вучнямі СШ №3 горада Слоніма

 Падобную жабу 04.092018 года раніцай я вынес з падвала свайго пяціпавярховіка

08.09.2018 года старонкі "Мае частушкі" і "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў" дапоўніў новымі матэрыяламі 
14.09.2018 года старонкі "Зварот да чытачоў" і "Прырода нашага краю" дапоўніў новымі матэрыяламі 
20.09.2018 года дапоўніў новымі матэрыяламі старонку "Наша беларуская мова"

21.09.2018 года. Едучы са сваёй дачы, якая знаходзіцца ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна, убачыў казулю. Яна хацела перабегчы праз шашу, праз дарогу, але спалохалася легкавушкі, якая рухалася па шашы.
Незвычайным з'яўляецца той факт, што казуля выбегла з невялікага балотца, парослага кустамі, якое знаходзіцца каля самай вёскі, каля невялікага маста
22.09.2018 года стварыў новую старонку: "Аповесць" "Загадкавы храм" Працую над артыкулам для блога "Мова і талерантнасць"
30.09.2018 года стварыў новую старонку "Дэтэктыўныя апавяданні" 
01.10.2018 года дапоўніў новымі матэрыяламі старонку "Зварот да чытачоў"
07.10.2018 года стварыў старонку "Фантастычна-містычныя апавяданні "Зялёная рука"" . Дапоўніў старонку "Наша беларуская мова" артыкулам "Мова і талерантнасць"
13.10.2018 года стварыў старонку "Алімпіяда"
 14.10.2018 года

Заўтра ў мяне дзень народзінаў. Сам сабе падрыхтаваў пажаданні.

Аляксею пажадаю:

                                                       Няхай шчасце завітае!



                                                       Будзь здаровы, Аляксей,

                                                       Абмінай жанчын-гусей.



                                                      “Аляксей, -- сказала мова, --

                                                      Зберагай ты наша слова”.



                                                      Аляксея мы вітаем,

                                                      Шмат гадоў пражыць жадаем.



                                                      Малады будзь, Аляксей,

                                                      Не сівей і не старэй!



                                                      Аляксей, Аляксей,

                                                      Будзь здаровы, не хварэй!



                                                      Хачу дзеду пажадаць

                                                      Песні пець, не сумаваць.



                                                      Дзед, на ложку не драмі,

                                                      Бабу моцна абдымі.



                                                      Пастарайся, Аляксей!

                                                      Для сябе дабро пасей.



                                                      Няхай сонейка заззяе,

                                                      Аляксея прывітае!

                         

                                                      Ад жанчын, Аляксей,

                                                      Уцякай, як ад чарцей.
18.10.2018 года змясціў артыкул "Мова і асветніцтва" на старонку "Наша беларуская мова". Таксама змясціў новыя п'есы на беларускай і рускай мовах "Залатая гульня" (файлы "Гульня" і "Игра")
20.10.2018 года дапоўніў новым матэрыялам старонку "Прырода нашага краю" 
21.10.2018 года дапоўніў новым матэрыялам старонку "Зварот да чытачоў"
Стварыў дзве новыя старонкі: "Аповесць-казка "Жывое дрэва" і "Аповесць-казка "Чарадзейная дудка" 
07.11.2018 года змясціў новую п'есу "Дзяўчынка і Скарпіён"  (на рускай і беларускай мовах, файлы "Дзяўчо" і "Девочка")
11.11.2018 года дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў" і "Мае прыпеўкі" 
30.11.2018 года стварыў старонку "Металічны чалавек" і "Сем гісторый пра Воўка і Вожыка"
02.12.2018 года стварыў старонку "Віншую са святамі чытачоў"
        06.12.2018 года дапоўніў новым матэрыялам старонку "Словы нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў"
        08.12.2018 года стварыў старонку "Запаветы Божыя". Чытайце пра містыку! 
        11.12.2018 года дапоўніў новымі матэрыяламі старонку "Наша беларуская мова" 
        20.12.2018 года стварыў новую старонку "Аповесці-казкі "Прыгоды Дыназаўрыка"
 Атрымаў узнагароду







Мяне віншуюць


12.11.2019 Напрыканцы 2018 года ў Выдавецкім Доме "Звязда" ў цудоўным афармленні выйшла мая кніга для дзяцей "Прыгоды Белай Мышкі"
12.11.2019 стварыў новую старонку "Прыгодніцка-фантастычная аповесць "Сакрэт Тунгускага метэарыта"
26.01.2019 года. Напрыканцы 2018 года ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла мая кніга "Мой сябар Дон Кіхот", у якую ўвайшлі тры аповесці  

26.01.2019 стварыў новыя старонкі "Зборнік аповесцей-казак "Прыгоды Белай Мышкі" і "Зборнік аповесцей "Мой сябар Дон Кіхот"
01.02.2019 новым матэрыялам дапоўніў старонкі "Наша беларуская мова", "Словы нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў", "Русские сочинения"
09.02.2019 стварыў новую відэастаронку "Чытаю казку "Чаму Хмаркі плачуць?"
17.02.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонку "Наша беларуская мова"
20.02.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Наша беларуская мова", "Беларускія сачыненні", "Віншую са святам чытачоў"



















У снежні 2018 года часопіс "Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа" выдаў маю кнігу "Учим алфавит" як дадатак да часопіса 
 Часопіс "Пачатковае навучанне" прыслаў мне ў падарунак каляндар




















Мяне віншуюць
26.02.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Словы нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў", "Інтэрв'ю з жыцця"
04.03.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонку "Біяграфія" 
06.03.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Віншаванні", "Наша беларуская мова", "Словы нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў" 

Распрацоўка ўрока па маім творы, змешчаная ў часопісе "Беларуская мова і літаратура", №2, 2019 год
14.03.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Біяграфія" і "Інтэрв'ю з жыцця" 
15.03.2019 стварыў новую старонку "Як мы ставілі Крыж у Слоніме"
07.04.2019 стварыў старонку "Старасць, старасць...", а таксама дапоўніў велікоднымі віншаваннямі старонку "Вершаваныя віншаванні са святамі" 
23.04.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Словы нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў" і "Наша беларуская мова" 
 09.05.2019 стварыў старонку "Прыгодніцка-фантастычная аповесць пра індзейцаў "Залатая дзіда"
09.05.2019 стварыў старонку "Аповесць пра школьныя гады "Як дзядуля ў прыметы верыў" 

 


















 У сакавіку 2019 года часопіс "Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа" выдаў другую частку маёй кнігі "Учим алфавит" як дадатак да часопіса. Першая частка была выдадзена ў снежні 2018 года. Яна пачынаецца з літары "З"
26.06.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў" і "Біяграфія"
26.06.2019 стварыў старонку "Баба Яга на ўроку заалогіі"
29.06.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку  "Зварот да чытачоў"
02.07.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку "Наша беларуская мова" 
05.07.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку "Наша беларуская мова" 
09.07.2019 стварыў старонку "Юрыдычныя кансультацыі" 
19.07.2019 стварыў старонку "Едзем са Слоніма да Гродна, да Мінска, едзем у Мінску", дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Наша беларуская мова", "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў"
30.07.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Юрыдычныя кансультацыі", "Наша беларуская мова", "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў"
05.08.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонку "Біяграфія" 
11.08.2019 стварыў старонку "Зборнік казак на тэму мовы "Казкі-падказкі"
14.08.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку "Наша беларуская мова"
18.08.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку "Наша беларуская мова"

22.08.2019 з лесу прывёз вось гэтыя грыбы



23.08.2019 з лесу прывёз вось гэтыя арэхі  



А гэтыя арэхі прывёз крыху раней

25.08.2019 стварыў відэастаронку "Чытаю сваю казку "Камень", дапоўніў новым матэрыялам старонку "Біяграфія"



26.08.2019 гэтыя грыбы прынёс з лесу 

26.08.2019 гэтыя белыя краснагаловікі прынёс з лесу
08.09.2019 дапоўніў новымі матэрыяламі старонкі "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, "Наша беларуская мова", "Юрыдычныя кансультацыі", "Біяграфія"
 У часопісе "Беларуская мова і літаратура" (№8, 2019) на другой старонцы вокладкі змешчаны мой партрэт. Мастак А. Ю. Прынькова.
15.09.2019 стварыў старонку "самыя вусатыя жывёлы свету", дапоўніў новай п'есай старонкі "П'есы для дзяцей", "Пьесы для детей"  
21.09.2019 стварыў старонкі "Як мы хадзілі ў гарвыканкам", "Як яны ламалі крыжы", абнавіў старонкі "Наша беларуская мова", "Юрыдычныя кансультацыі" 
29.09.2019 стварыў старонкі "З юбілеем", "Самыя цяжкія жывёлы свету", дапоўніў новым матэрыялам старонкі "Вершаваныя творы", "Наша беларуская мова" 
05.10.2019  дапоўніў новым матэрыялам старонкі "Вершаваныя творы", "Наша беларуская мова"
12.10.2019 стварыў старонку "Музыкальныя інструменты беларусаў"
19.10.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку "Біяграіфя"
26.10.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонку "Наша беларуская мова", стварыў старонкі "Памяць - на сметнік?", "Гісторыя паўтараецца?"



25.10.2019 я наведаў Касцянёўскую школу Слонімскага раёна, дзе адпрацаваў 21 год.
03.11.2019 дапоўніў новым матэрыялам старонкі "Словы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў", "Юрыдычныя кансультацыі", стварыў старонку "Самыя зубастыя жывёлы свету"
10.11.2019 стварыў старонкі "Як жывеш, настаўнік?", "Свет вачыма "нацыяналіста", дапоўніў новым матэрыялам старонку "Наша беларуская мова"

 Вокладка маей кнігі, якая выйшла ў лістападзе 2019 года ў выдавецтве "Народная асвета"

Аляксей Якімовіч 


Аляксей Якімовіч — абаронца мовы года 70-гадовы пісьменнік Аляксей Якімовіч сёлета выдаў некалькі сваіх кніг на беларускай мове і актыўна выступае ў друку з артыкуламі ў абарону роднай мовы.

     Так вызначылі чытачы "Газеты Слонімскай". Інфарамацыя  ад 6 студзеня 2020 змешчана на сайце "Газеты Слонімскай"  



У сакавіку 2020 года ў выдавецтве "Беларусь" выйшла мая кніга "Русалка". Яе можна набыць у кнігарнях і аддзеле маркетынга выдавецтва "Беларусь".


Радыска, з майго дачнага ўчастка, 08.06.2020
Клубніцы з майго дачнага ўчастка, 08.06.2020


У выдавецтве “Народная асвета” выйшла новая кніга нашага земляка Алкясея Якімовіча “Казкі-крыжаванкі”.
Вось што гаворыцца ў анатацыі, змешчанай на другой старонцы: “У кнігу вядомага беларускага аўтара ўвайшлі казкі з прапушчанымі словамі. Уставіць іх дзецям дапамагаюць крыжаванкі. Выконваючы разнастайныя заданні, маленькія чытачы вучацца быць уважлівымі і кемлівымі.
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.
Тыраж сацыяльна-значнага выдання – 1000 экзэмпляраў.
Разнастайныя, прыгожыя малюнкі зрабіла мастак А. А. Нікіціна.
У кнізе, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка Асветыка”, змешчана 19 казак на розныя тэмы жыцця. Раней у гэтай серыі выходзілі наступныя зборнікі казак Аляксея Якімовіча: “Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі”, “Матэматычныя казкі-падказкі”, “Ветлівыя словы”.

Зборнік накіроўваецца ў бібліятэкі Беларусі, а таксама рэалізуецца праз кніжныя крамы.
Гэтыя лісічкі я сабраў 03.07.2020

Адказ з Гродзенскага аблвыканкама


У снежні 2020 года выйшла кніга як дадатак да часопіса "Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа"



У сакавіку 2021 года па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” выйшла ўключаная ў спіс сацыяльна-значнай літаратуры мая кніга “Пан”, якая складаецца з дэтэктыўна-містычнай аповесці і дэтэктыўных апавяданняў. Героі аповесці, што прыехалі адпачываць у санаторый, сустракаюцца ў лесе з Панам – міфічным гаспадаром лясоў, палёў і статкаў з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. Гэты твор аб каханні, вернасці і здрадзе.

Дэтэктыўныя апавяданні вострасюжэтныя, напісаны на маральна-этычныя тэмы, якія хвалююць грамадства.

Для шырокага кола чытачоў.

Кнігу можна заказаць у гэтым жа выдавецтве. Яна каштуе 7 рублёў 80 капеек.




У ліпені 2021 года ў выдавецтве "Беларусь" выйшла мая кніга "Карп у футры". Яна складаецца з апавяданнеў, вершаў і антывірусных прыпевак. Можна набыць у гэтым выдавецтве.







Гэта кніга як дадатак да часопіса "Пачатковае навучанне"





Гэтыя грыбы я сабраў 16.08.2021





Гэтыя грыбы я сабраў 18.08.2021




Кніга "Загадкавы храм" выйшла ў выдавецтве "Беларусь" у лістападзе 2021 года






Кніга падпісана да друку 23.12.2021. Выйшла ў выдавецтве "Беларусь" у лютым 2022 года. На вокладцы фота маці аўтара, калі ў гады вайны яна вучылася ў школе. Бацька 1945 годзе загінуў на фронце. Гадавалася сіратою.






Выйшла ў выдавецтве "Беларусь" у сакавіку 2022 года.






У лютым 2023 года ў выдавецтве "Беларусь" выйшла мая кніга "Эльдарада просіць дапамогі"

         У студзені 2023 года ў дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” выйшла мая кніга “Эльдарада просіць дапамогі”, якая складаецца з аднайменнай прыгодніцка-фантастычнай аповесці, аповесцяў-казак “Як дэтэктывы звярам дапамаглі”, “Чарадзейная дудка” і вершаў.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца, што каля іх вёскі з’явіліся незвычайныя прышэльцы. Неўзабаве яны знаходзяць у рэчцы прыбітую да берага бутэльку з запіскай. У бутэльцы – крык аб дапамозе: “Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…” Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды? Пра гэта вы даведаецеся, калі прачытаеце аповесць “Эльдарада просіць дапамогі”. Яна ўключана ў школьную праграму як твор для пазакласнага чытання.

Сябры-суседзі Заяц, Воўк і Ліс (героі аповесці-казкі “Як дэтэктывы звярам дапамаглі”) на паляне знайшлі дзве залатыя капейкі. Паміж імі ўзнікае спрэчка. Яны не ведаюць, як можна падзяліць на траіх дзве залатыя капейкі, якія потым знікаюць. На дапамогу звярам прыходзяць дэтэктывы Светлячок і Дзьмухавец.

Герой аповесці-казкі “Чарадзейная дудка” козлік Беланогі майструе чарадзейную дудку, якая выкрывае махляроў. Яму стараюцца перашкодзіць чорт Праныра і ліса Рыжуля.

Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, і старэйшых   чытачоў, каштуе каля 50 рублёў. Аб’ём – 484 старонкі.

 

Адзін з вершаў, змешчаны ў кнізе.

Беларусь

 

                                                    Добрым словам Беларусь

                                                    Цябе называем,

                                                    Працаю стараннай

                                                    Дружна праслаўляем.

 

                                                   Тут я маю свой куток –

                                                   Бацькоўскую хату.

                                                   Мне яна падаравала

                                                   Казачнае свята.

 

                                                  Каля лаўкі сваё дрэўца

                                                  Тут я пасадзіў,

                                                  Для людзей – маіх суседзяў –

                                                  Цянёчак стварыў.

 

                                                  Тут я ручкамі цягнуўся,

                                                  Лашчыў мамін твар.

                                                  Тут на мове беларускай

                                                  Прачытаў буквар.

 

                                                  Тут салоўка ля крынічкі

                                                  Цёхкае, спявае.

                                                  Я стаю, а ён, як сябар,

                                                  Настрой паднімае.

 

                                                  Ляціць бусел над балотам,

                                                  Крыламі махае,

                                                  На палеткі з вышыні

                                                  Пільна пазірае.

 

                                                  Падышоў да азярца –

                                                  Качкі вылятаюць.

                                                  Тут прытулак, тут іх дом,

                                                  Тут адпачываюць.

 

                                                  На зямельцы тут працую,

                                                  Дзякую я ёй,

                                                  Сонца зранку сустракае,

                                                  Гуляе са мной.

 

                                                  На жытнёвыя палеткі

                                                  Сыпле дожджык з неба.

                                                  Мне здаецца: наваколле

                                                  Пахне свежым хлебам.

 

                                                 У душы маёй гучаць

                                                 Песні прадзедаў, дзядоў.

                                                 “Беларусь – наша краіна”, --

                                                 Паўтараю зноў і зноў. 

У сакавіку 2024 года ў выдавецтве "Беларусь" выйшла мая кніга "Жылі-былі літары". У ёй сабраны па тры казкі на кожную літару беларускага алфавіта. Іх галоўныя героі - хлопчыкі Міколка і Васілёк, Сінічка і Верабейка, чорны мураш Чарныш і рыжы мураш Рыжык.