Поиск по этому блогу

Гульня “Ювелірныя вырабы”

 

Гульня “Ювелірныя вырабы”

 

Адгадайце, які гэта ювелірны выраб.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы (раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 2-га скланення;

д) мужчынскага роду.

Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы і іх спалучэнні):

а) падзяляецца на 3 склады;

б) мае 9 літар і 9 гукаў;

в) літара я ў ім абазначае галосны гук [а], а літара ё – галосны гук [о];

г) пачынаецца з 17-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на другі склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы рамонак, падонак.

 

Адгадайце, які гэта ювелірны выраб.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 1-га скланення;

д) жаночага роду.

Фанетычныя прыметы:

а) падзяляецца на 4 склады;

б) мае 9 літар і 9 гукаў;

в) пачынаецца з 9-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на трэці склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы крыніца, чарніца.

А д к а з.

Патрэбныя назоўнікі (назвы ювелірных вырабаў) можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: чарніцазагаловакзавушніцапрацапярсцёнакрамонак.

Вы знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы ювелірных вырабаў? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.

Выкарыстаўшы ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў ювелірных вырабаў).

У з о р.

Хата – памяшканне, прызначае для пражывання людзей.

З літар або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў ювелірных вырбаў) пабудуйце новыя беларускія словы.

А д к а з.

Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: пясокпадзяказнакзоркакасьба.

                                                                  Распрацаваў Аляксей Якімовіч