Сваяцкія сувязі ў беларускай сям’і
• Ці ведаеце вы?
• Як называецца (у адносінах да вас):
1) самая блізкая па
крыві асоба мужчынскага полу;
2) самая блізкая па
крыві асоба жаночага полу;
3) сын вашых
бацькоў;
4) дачка вашых
бацькоў;
5) родны брат вашага
бацькі ці маці;
6) родная сястра
вашага бацькі ці маці;
7) сын вашага дзядзькі
ці цёткі;
8) дачка вашага дзядзькі
ці цёткі;
9) бацька вашага
бацькі ці маці;
10) маці вашага
бацькі ці маці;
11) асоба
мужчынскага полу, з якім вы ўступілі ў шлюб;
12) асоба жаночага
полу, з якой вы ўступілі ў шлюб;
13) жонка вашага
сына;
14) муж вашай
дачкі;
15) жанчына, якая
вас хрысціла;
16) мужчына, які
вас хрысціў;
17) сын вашага брата
ці вашай сястры;
18) дачка вашага
брата ці вашай сястры;
19) дачка вашай жонкі
ад іншага мужа;
20) сын вашай жонкі
ад іншага мужа;
21) бацька жонкі
вашага сына або бацька мужа вашай дачкі;
22) маці жонкі
вашага сына або маці мужа вашай дачкі?
Твой род
Твой род –
Твае карані.
Сваіх блізкіх
Шануй і цані.
Нітка роду
Трэсне, парвецца,
Калі будзеш цягнуць
Як прыйдзецца.
Гэта ты
Зразумееш тады,
Калі нехта
Штурхне да бяды.
Азірнешся –
Вакол чужаніца.
Ты не зможаш
Абняць, прытуліцца.
Будзе холадна
І адзінока.
Сваякі апынуцца
Далёка.
Сваім родам
Заўжды даражы.
Людзей родных
Любі, беражы.
Аляксей Якімовіч
Для
даведкі (словы напісаны наадварот): акьцаб; іцам; тарб; артсяс; акьздязд;
актёц; ынчеыртс тарб; яанчеыртс артсяс; дезд, ялудязд; абаб, ялубаб; жум;
акнож; актсевян; ьцяз; яансорх; ынсорх; кіннемялп; аціннемялп; акрачдап; канысап;
тавс; ахавс.
Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч