Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: скланенне назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткамі –а, -я ў адзіночным ліку

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ     

 

Тэма: скланенне назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткамі –а, -я ў адзіночным ліку.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                          Кветкі, хмаркі,

                                                          Ліст, гандлёвы --

                                                          Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як  пішам: прамоўцам ці прамоўцай, Ванем ці Ваняй? (1)

Як  пішам: з Фамой ці з Фамом? (2)

Як пішам: прамоўцу ці прамоўцы, Ваню ці Вані, Фаме ці Фаму?  

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звяртаемся да правіла.

Запамінаем! Назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку на а, -я маюць наступныя канчаткі:

1. У давальным і месным склонах у, -ю, калі націск падае на аснову, -е, і-, -- калі націск падае на канчатак. (Прамоўцу, Ваню, Фаме.)

У назоўніках з мяккай асновай дапускаюцца варыянты націскных канчаткаў: суддзю (суддзі), пры старшыню (пры старшыні).

2. У творным склоне -- -ам, -ем. (Прамоўцам, Ванем.) 

3. Уласныя імёны з націскным канчаткам і назоўнікі “суддзя” і “старшыня” ў творным склоне маюць канчаткі ой, -ёй. (Фамой.) [5, стар. 153, “Беларуская мова”].      

Дапоўніце гэтыя азначэнні адпаведнымі прыкладамі з задання “Ствараем праблемную сітуацыю”.

                    [3, стар. 173, “Беларуская мова”]

                    [4, “Беларуская мова”]

Назавіце слова.

                                                             Дзядзька, цётка,

                                                             Фама, Ваня,

                                                             Мікола, тата,

                                                             Кузьма, … (Саня.)

                                                                     Аляксей Якімовіч.

Назавіце назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі а, -я. Пастаўце іх у форме давальнага склону.

Працуем са спалучэннямі слоў.

Са словам “дзядуля” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Назоўнік “дзядуля” пастаўце ў форме давальнага і меснага склонаў адзіночнага ліку. (Дзядулю і дзядулем.) 

Для даведкі: мой дзядуля – залаты дзядуля.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

Са, сустрэўся, і, Сцёпкам, Грышам, Ілюша. (Ілюша сустрэўся са Сцёпкам і Грышам.)

Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні літар ам, ем, ой, ёй, потым напішыце беларускае слова “Віця” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Скорагаворка.

Мы размаўлялі з суддзёй і з Кузьмой (Аляксей Якімовіч).     

Якая арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?

Адзначаем! Назоўнікі агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу, скланяюцца як назоўнікі мужчынскага роду на а (-я) [6, стар. 168, “Беларуская мова”].

Назавіце слова.

                                                       З непаседам Толем,

                                                       З запявалай Таняй,

                                                       З забіякам Дзімам,

                                                       З плаксай … (Маняй).

                                                                 Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс канчаткаў у словах агульнага роду.

Якім словам можна замяніць слова “забіяка”? (Задзіра.)

Скорагаворкі.

З дзяўчынкай Сашай і з хлапчуком Сашам (Аляксей Якімовіч).

Ці правільна ўжываюцца канчаткі ў назоўніках?

Пры старшыню гаварылі аб суддзі (Аляксей Якімовіч).

Ці правільна ўжываюцца канчаткі ў назоўніках?

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                          -- Справы ідуць ўгору.

                                                         Учора апаўдні

                                                         Будзем жыць багата.

                                                         Сказаў маме тата:

Адказ: 1 – 2, 2 – 4, 3 – 1, 4 – 3.

Знайдзіце ў вершы слова з арфаграмай на вывучанае правіла. У якіх склонах  яно мае аднолькавы канчатак -у? (У давальным, вінавальным і месным.)

Сустрэча з фразеалагізмамі.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “безвыходнае становішча”.

                                                    Зноў не вывучыў урок

                                                    Мой сябар Мікола.

                                                    Стаў, ніяк не выйдзе ён

                                                     З   … … .

Назавіце назоўнік мужчынскага роду з канчаткам -а. Праскланяйце яго.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: аганаворачаз алок [1, стар. 113, “Фразеалагічны слоўнік”].

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                              Жыў  Сымонка тут надзеяй,

                                              І так марыў ён аб тым,

                                              Што панове-дабрадзеі

                                              Ласку будуць мець над ім

                                              І навучаць чытаць кнігі,

                                              Ноты тыя разбіраць,

                                              Сам бы ноты стаў складаць, --

                                              Граў бы ён не горш Галыгі [2, стар. 413, “Паэмы Я. Коласа”].

Назавіце назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку з канчаткам а у назоўным склоне. Пастаўце іх у давальным, месным і творным склонах.

Адказы на пытанні.

 Якія канчаткі маюць назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку на а, -я ў давальным, месным і творным склонах?

Якія канчаткі ў творным склоне маюць уласныя імёны з націскным канчаткам?

Як скланяюцца назоўнікі агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу?

Тэст.

Назавіце назоўнікі, якія ў давальным і творным склонах напісаны правільна.

1. Максімкам.

2. Максімкай.

3. Ваняй.

4. Міронам.

5. Вані.

6. Ваню.

7. Суддзёй.

Адказ: 1, 4, 6, 7.

                                                                                                            

Выкарыстаная літаратура

 

1. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.                 

3. Шэўчык, Н. І., Амяльковіч, А. А. Беларуская мова : Падручнік для 4-га класа. – Мн. : Нар. асвета, 1977. --  240 с. : іл.

4. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с.

5. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 232 с.

6. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М. Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239 с. 

 

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, красавік 2021 года, № 4.